На Дзятлаўшчыне стартавалі рэспубліканскі і раённы суботнікі. У ходзе мерапрыемстваў пройдуць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак рабочых месцаў, аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб’ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, што асабліва актуальна ў Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі.
Супрацоўнікі сектара спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскай дзіцячай спартыўнай школы, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба і турінфацэнтра аднымі з першых прынялі традыцыйны працоўны марафон.
Нягледзячы на халоднае надвор’е, яны з энтузіязмам узяліся за справу, і ўжо праз некалькі гадзін тэрыторыя стадыёна “Колас” у горадзе Дзятлаве і вакол яго прыкметна змянілася. Зніклі пад граблямі ўвішных працаўнікоў леташняя трава і смецце, радуюць вока абноўленыя бялюткія бардзюры дарожак і ствалы дрэў.
Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда зазначае:
– Цудоўная спадчына дасталася нам з часоў Савецкага Саюза – суботнікі. Кожны год у вясенні час мы наводзім парадак на сваёй спартыўнай базе. Сёлета таксама працуе тут 17 чалавек, амаль у поўным саставе. Пабелка, пафарбоўка, ачыстка ад смецця, рамонт спартыўнага абсталявання, бетаніраванне мініфутбольных варот для забеспячэння бяспекі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, зварачныя работы – на цэлы дзень хопіць. Добры бадзёры настрой, не часта прыходзіцца так збірацца разам, таму ўсё атрымліваецца хутка і якасна.
А ў парку Інтэрнацыянальнай дружбы па вуліцы Слонімскай гудуць бензапілы. Работнікі Дзятлаўскіх раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння, РУП ЖКГ наводзяць тут парадак: падбіраюць сухое галлё, ачышчаюць парк ад паваленых і сухіх дрэў. Работа спорыцца, калектывы працуюць дружна і з гумарам, жартуюць: “Грэемся, так яшчэ і хутчэй атрымліваецца, холад падганяе”.
Адказны і вельмі складаны ўчастак работы лёг на жаночыя плечы супрацоўнікаў аддзела адукацыі райвыканкама на чале з яго начальнікам Марынай Лашкоўскай – парк Перамогі. Месца тут нізіннае, сырое, смецця шмат. На дапамогу прыйшла тэхніка камунгаса: на яе грузяць галлё ад дрэў, у мяшкі збіраюць смецце.
Сумесная праца на свежым паветры – гэта і асабісты ўклад кожнага ў добрую справу, выдатная нагода праявіць сваё жаданне жыць у прыгожым свеце, усім разам папрацаваць дзеля нашай малой радзімы, бо, пагадзіцеся, парадак павінен быць як у чалавеку, так і вакол яго.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае
С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…
Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…
Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…
Каждый сезон простуд мы слышим одни и те же советы: чаще мыть руки, проветривать помещение…
Профсоюзные общественные приемные будут работать в каждом областном центре в четверг, 3 сентября. Как и…
Калі вы імкнецеся да самарэалізацыі і цэніце змястоўны бок работы, следчая дзейнасць можа стаць сапраўдным…