Нам даверана памяць. Гэта павінен бачыць кожны беларус

У межах аднайменнай рэспубліканскай акцыі ў кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава прайшоў паказ дакументальнай дылогіі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусфільм” – “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі”.

Рэжысёрам абедзвюх работ выступіў Аляксандр Анісімаў пры ўдзеле Уладзіміра Луцкага. Фільмы створаны па матэрыялах расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа  з выкарыстаннем сведчанняў і ўнікальных архіўных матэрыялаў. З дапамогай акцёрскай гульні ўзноўлены гістарычныя сцэны, якія пагружаюць гледача ў страшную атмасферу ваеннага часу – фільмы адкрываюць карціны жудасных злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.

Першы сеанс у кінатэатры наведалі навучэнцы школ райцэнтра. У ліку гледачоў чарговага кінапаказу – кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі сілавых структур, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Пасля прэм’еры яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кінастужак.

Андрэй Садоўскі, старшыня раённага выканаўчага камітэта:

– Дылогія, якая складаецца з фільмаў “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі”, безумоўна, уразіла і кранула кожнага ў глядзельнай зале. Яна не мастацкая, а заснаваная на на хроніках і рэальных падзеях, якія адбываліся ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, успамінах тых людзей, якія ўсё гэта перажылі. Асновай для стварэння кінастужак сталі факты, якія адкрыліся ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, распачатай у красавіку 2021 года па ініцыятыве Прэзідэнта нашай краіны і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Сталі вядомыя новыя факты тых страшных гадоў беларускай гісторыі, рассакрэчаны архівы, папоўніліся спісы спаленых вёсак, ахвяраў фашызму – а гэта тысячы чалавечых жыццяў. І сёння мы можам казаць, што загінуў не кожны чацвёрты, а кожны трэці беларус. Нягледзячы на немастацкі фармат, фільмы кранальныя, яны перадаюць увесь боль трагедыі нашага народа. Псіхалагічна няпроста глядзець такія кадры, аднак нездарма праект называецца “Гэта павінен ведаць кожны беларус”, і я цалкам раздзяляю меркаванне аўтараў.

Галіна Касцюк, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:

– На маю думку, не толькі дарослых, але і моладзь абавязкова трэба знаёміць з такімі фільмамі. Мы не павінны забываць пра тое, праз што прайшоў наш народ, каб бяспечна, без страху і прыгнёту, жыць на сваёй зямлі пад мірным небам. Кінастужкі вельмі ўразілі і адазваліся ў сэрцы. Асабліва балюча было бачыць гібель дзяцей, калі дарослыя людзі насуперак усім законам розуму і прыроды не абараняюць падрастаючае пакаленне, а зганяюць у хлявы, расстрэльваюць, спальваюць. З кожнай такой дзіцячай смерцю гіне і вера ў дабро, надзея на нармальнае жыццё. Такія моманты немагчыма ўспрымаць спакойна нават на экране.

Ірына Сарачынская, загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Абодва фільмы вельмі ўразілі мяне. Адна справа, калі мы вывучалі гэту тэму ў школе на ўроках гісторыі, чыталі ў кнігах. А калі бачыш на экране боль, пакуты і смерць мірных людзей, сваіх землякоў, – не можаш не суперажываць. На працягу кінастужак я быццам сама пражывала ўсе падзеі разам з героямі. Такія карціны кранаюць да слёз і прымушаюць задумацца. Рэкамендую да прагляду падлеткам і дарослым, каб не забываць трагічныя старонкі нашага мінулага і берагчы тое, што маем цяпер.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #ВОВ #геноцид

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago