Начная памінальная служба аб загінулых

Дзень 81-й гадавіны ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праходзіць сёння ў Беларусі.

У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Гэтыя старонкі не сцерці, не выкрасліць з гісторыі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Згодна з планам “Барбароса” нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці яе маланкава і адным ударам разграміць СССР.

На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, беларускія гарады, сярод якіх Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы.

У памяць аб гэтых трагічных падзеях 22 чэрвеня ў саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель правёў начную памінальную службу.

У 4 гадзіны раніцы, час, калі пачалася вайна, ва ўсіх цэрквах нашага раёна празвінеў памінальны перазвон. Затым дзятлаўскія вернікі з лампадкамі прайшлі ад сабора да гарадскога парка, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago