На варце дзяцінства. Калі сям’я – не ціхі прыстанак

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Па выніках сацыяльнага расследавання ў адной сям’і пацвердзіліся крытэрыі і паказчыкі недабрабыту, таму трое дзяцей прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы, а двое непаўналетніх з другой ненадзейнай сям’і – маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Гадавацца без пагрозы для здароўя і жыцця

Сацыяльнае расследаванне ў гэтай сям’і было ініцыявана педагагічнай службай з-за прыцягнення бацькі да адміністрацыйнай адказнасці пасля сямейнага скандалу. Раней дзеці ўжо двойчы прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за п’янак бацькоў, былі вернуты, сям’я знаходзілася на суправаджэнні. Зразумела, што ўвага да паводзінаў дарослых заставалася павышанай, і яны аб гэтым ведалі. Тым не менш ранейшыя жыццёвыя ўрокі не засвоены.

На гэты раз “сарваўся” пасля кадзіроўкі бацька. Ён выпіў з сябрамі, а дома пачаў сварыцца з жонкай, якая апошнім часам не ўжывае алкаголю. Жанчына спалохалася агрэсіўных паводзінаў і вымушана была звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.

Пасля правядзення сацыяльнага расследавання мужчына крыху супакоіўся, аднак час ад часу выпівае, зноў лячыцца не хоча. Ён ужо ігнараваў выклікі на пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, а на гэты раз не прыйшоў і на пасяджэнне камісіі – застаўся дома з малодшай дачкой. Прычына, здавалася б, уважлівая, аднак лепш бы дзіця даглядала маці, да якой у членаў камісіі і службаў прафілактыкі прэтэнзій няма.

У час пасяджэння жанчыне нагадалі, што яны з мужам літаральна “гуляюць з агнём”, бо трэцяе адабранне непаўналетніх можа стаць апошнім: заканадаўча яно дае магчымасць для пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Увогуле, дзеці павінны гадавацца без пагрозы для здароўя і жыцця, у спакойнай атмасферы, агрэсіўныя ж паводзіны бацькі гэтага зусім не гарантуюць.

Паказчыкі недабрабыту пацвердзіліся, трое дзяцей прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы. Для бацькі члены камісіі перадалі наказ – у бліжэйшы час наведаць доктара-нарколага, а таксама папярэдзілі абодвух дарослых, што пры пагаршэнні сітуацыі непаўналетнія будуць у іх зноў адабраны.

Праігнаравала і засталася без дзяцей

Яшчэ адна сям’я была прызнана сацыяльна ненадзейнай год таму, на жаль, сітуацыя ў ёй прадоўжыла пагаршацца.   

Жанчына гадуе двух сыноў адна: бацька старэйшага хлопчыка даўно памёр, малодшага – знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. “Сябруе” з моцнымі напоямі і сама маці. Як вядома, жаночы алкагалізм не вядзе да дабра і цяжка паддаецца лячэнню, таму праблемы ў сям’і нарастаюць. Дома – нездавальняючыя бытавыя ўмовы, часта няма гарачага харчавання для дзяцей, малодшы хлопчык хварэе і прапускае заняткі, у старэйшага дыягнаставана хранічнае захворванне, якое патрабуе абавязковага лячэння. Нядаўна пад прымусам педагогаў і медыкаў маці звазіла хворага на кансультацыю да доктара ў абласны цэнтр, дзе яго збіраліся пакласці ў стацыянар, аднак жанчына ад гэтага адмовілася і забрала сына дамоў.

Сямейная атмасфера таксама не спрыяе выздараўленню хлопца, бо маці ўжо некалькі месяцаў не працуе, перыядычна злоўжывае алкаголем, за што сын аднойчы нават “выхоўваў” яе кулакамі.

Выклікі на савет прафілактыкі і пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх жанчына найчасцей ігнаруе, так адбылося і на гэты раз. Рашэнне аб прызнанні абодвух дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне камісія прымала без прысутнасці маці.

Разам з тым спецыялісты службаў прафілактыкі спадзяюцца, што яно паслужыць на карысць хлопчыкаў. Старэйшаму неабходна прайсці лячэнне, паспяхова здаць выпускныя экзамены і паступіць на вучобу. Малодшаму – больш часу праводзіць у спрыяльнай атмасферы з равеснікамі і педагогамі. Хочацца верыць, што і жанчыну адабранне нарэшце “ацверазіць”. Яна стала абавязанай асобай, таму вымушана працаваць, быць больш дысцыплінаванай, магчыма, і час на навядзенне элементарнага парадку ў доме нарэшце з’явіцца.

Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #дети

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

33 секунды ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

5 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

21 час ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

21 час ago