Дзелавы панядзелак. На праверку сістэмы кантролю ў АПК

Маніторынг закінутых калодзежаў, прафілактыка выпальванняў расліннасці і крадзяжоў у АПК, планы па рамонтах установаў адукацыі да новага навучальнага года, падкормка шматгадовых траў, падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Халадовая хваля – ненадоўга

Сельская гаспадарка раёна на мінулым тыдні актыўна ўключылася ў пасяўную кампанію. Як адзначыў старшыня райвыканкама, усе падрыхтоўчыя работы праведзены своечасова, таму сяўба пройдзе хутка і амаль незаўважна. Невялікі прыпынак у сувязі з пахаладаннем не нясе ніякай пагрозы ў рабоце аграрыяў.

– Сканцэнтравацца сёння ўжо неабходна на падкормцы шматгадовых траў, падсеве аднагадовых, назапашванні арганічных угнаенняў, падрыхтоўцы кормаўборачнай тэхнікі, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі.

Абнаўляюцца нашы школы

Абмеркавалі на нарадзе падрыхтоўку ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны да пачатку 2025-2026 навучальнага года. Ужо да 10 красавіка будзе сфарміравана раённая камісія па вызначэнні спраў і неабходных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы школ, а да 5 мая вызначаны план мерапрыемстваў. Традыцыйна асноўныя рамонтныя работы прыпадуць на летнія месяцы, аднак, акрамя гэтага, ужо сёння выдзелены бюджэтныя грашовыя сродкі ў памеры 515 тысяч рублёў для другога пускавога комплексу капітальнага рамонту даху сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, 570 тысяч рублёў – для капітальнага рамонту даху гімназіі № 1 райцэнтра. Таксама сёлета будзе адрамантаваны дах Гезгалаўскай школы, вядуцца работы па вызначэнні будаўнічай падраднай арганізацыі.

Крадуць нахабна і бязбожна

На крадзяжах у сферы аграпрамысловага комплексу спыніліся больш падрабязна. Зводкі апошняга тыдня сведчаць аб тым, што надышоў час “засучыць рукавы” праваахоўнікам, паколькі перыяд работы ў палях звязаны з выкарыстаннем, а разам з ім, на жаль, і раскраданнем гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, фунгіцыдаў і іншых рэчаў.

На мінулым тыдні дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да вадзіцеля аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, у якога па месцы жыхарства знойдзены 210 літраў афарбаванага бензіну, 20 літраў афарбаванага дызпаліва, 80 літраў бензіну АІ-92, 10 літраў маторнага масла, 130 літраў фунгіцыдаў, гербіцыдаў, мінеральных угнаенняў. Як далажыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі, кошт некаторых хімічных прэпаратаў, скрадзеных у гаспадарцы, складае больш за тысячу рублёў за упакоўку. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Фігурантамі яшчэ адной справы стала сямейная пара, якая працуе на адной з малочнатаварных фермаў. Дома ў іх выяўлена і канфіскавана 120 кілаграмаў зерня і 82 кілаграмы мукі. Таксама праводзіцца праверка.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што гэта рэзанансныя справы, будзе праведзена і дадаткова праверка сіламі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, як наладжана ў сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны сістэма кантролю за спісаннем гаруча-змазачных матэрыялаў, выдачай хімічных прэпаратаў, мінеральных угнаенняў і ўвогуле за захаваннем матэрыяльных каштоўнасцей.

“За бяспеку разам”

Разам з ратаўнікамі. З панядзелка пачалася прафілактычная акцыя пад такой назвай. Доўжыцца яна будзе па 4 красавіка. Акрамя раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які выступае ініцыятарам, у акцыі прымаюць удзел шэраг іншых ведамстваў. Як патлумачыў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, намаганні спецыялістаў будуць накіраваны на папярэджанне надзвычайных сітуацый і пажараў з-за выпальвання сухой травы, а таксама ў жылых будынках і збудаваннях. Дарэчы, акрамя таго, запланавана актыўная тлумачальная работа аб наступствах пакідання дзяцей без нагляду і злоўжывання спіртнымі напоямі. Акцэнт зроблены і на неабходнасці мэтанакіраванай работы па павышэнні ўзроўню бяспекі домаўладанняў адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Таксама ўсім старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў пастаўлена задача пастаяннага маніторынгу закінутых калодзежаў у населеных пунктах. Незачынены, паўразбураны калодзеж або іншае тэхнічнае збудаванне, якое ўяўляе патэнцыйную небяспеку, – гэта пастка, якая можа каштаваць жыцця, нельга пакідаць без увагі.

Ірына КАМАРОВА

#власть

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

12 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

12 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

13 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

14 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

14 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago