На скрыжаванні на Малдавічы асвяцілі памятны знак

Ён быў закладзены ў мінулым годзе ў гонар 1030-годдзя Праваслаўя на Беларусі і 30-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі, а чын асвячэння сёлета 28 ліпеня ў Дзень памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, якому саслужылі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і духавенства благачыння.

На Дзятлаўскай зямлі ўладыку гасцінна сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Рагачова, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка, а таксама протаіерэй Георгій Ярмоліч – настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына, прыхаджане царквы, мясцовае насельніцтва.

Вернікі цёпла павіталі гасцей хлебам-соллю, а самыя юныя – яшчэ і вершамі.

– Сённяшняя дата для асвячэння выбрана невыпадкова, – адзначыў у сваім звароце да прысутных перад пачаткам службы Уладыка Гурый. – Гэта Дзень памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра – хрысціцеля Русі, а ў 2023 годзе мы адзначаем 1035-гадовы юбілей хрышчэння земляў рускіх. Няхай нябесны заступнік моліць Бога за нас грэшных, за мір ва ўсім міры і дабрабыт на нашай зямлі. Хвала Госпаду!

Пасля малітвы ўладыка Гурый асвяціў памятны знак, а таксама алею з маладзенькіх туй, высаджаную побач.

– Мы завяршылі асвячэнне знака, які вянчае Жыватворны Крыж – абаронца ўсяго Сусвету ад бедаў, – адзначыў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і падкрэсліў: – Цяпер людзі мала ўвагі звяртаюць на крыж, забываюцца хрысціцца, і ў свеце ён стаў не ў пашане, таму так шмат адбываецца розных бедстваў, пажараў, паводак, войнаў, бо людзі забыліся Бога, забыліся Ісуса Хрыста. Таму асабліва дзякую ўсім, хто сабраўся на асвячэнні і шчыра папрацаваў, каб гэта месца, якое нас аберагае, было добраўпарадкавана.

Уладыка Гурый уручыў падзякі Аляксандру Казлоўскаму, Аляксандру Лісаковічу, Аляксандру Краўцу, якія дапамагалі ў будаўніцтве і добраўпарадкаванні памятнага знака.

– Цяпер кожны, хто тут праязджае і праходзіць, можа перахрысціцца і падумаць пра Бога, – адзначыў Вадзім Бялятка. – Словы падзякі я адрасую кіраўніцтву раёна, не толькі адыгрывала кіруючую ролю ў працэсе, але і прыняло пасільны фінансавы ўдзел, а таксама арганізацыям сельсавета і насельніцтву. Жадаю ўсім здароўя, міру, дабрабыту і Божага заступніцтва.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago