На што маюць права сем’і, дзе гадуюцца дзеці-інваліды?

Асобныя катэгорыі сем’яў, дзе гадуюцца дзеці-інваліды, па-першае, маюць права на дапамогу на дзяцей старэйшых за 3 гады.

Такое права маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці (дзяцей) старэйшых за 3 гады, калі ў сям’і:

гадуецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

гадуецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;

бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) праходзіць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу;

абодва бацьки (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і ці адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі першай ці другой групы, а таксама калi адзiн з бацькоў (маці (мачаха) або бацька (айчым)) у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам першай групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.

Абавязковая ўмова – каб працаздольны бацька ў поўнай сям’і або адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і працавалі ў Рэспубліцы Беларусь ці былі занятыя ў папярэднім годзе не менш за 6 месяцаў, а таксама працавалі (былі занятыя) на момант звароту па дапамогу.

Тэрмін падачы заявы для назначэнні дапамогі: дапамога назначаецца з дня ўзнікнення права пры звароце да заканчэння 6 месяцаў з дня яго ўзнікнення. У выпадку пропуску шасцімесячнага тэрміну дапамога назначаецца з даты падачы заявы.

Па-другое, на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда.

Права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) дзіцяці-інваліда, якія фактычна даглядаюць такое дзіця, калі яны:

не працуюць ці працуюць на ўмовах няпоўнага працоўнага часу;

атрымліваюць пенсію ці штомесячную страхавую выплату ад Белдзяржстраха;

з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму і адпаведную дзейнасць, прыпыненую ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці-інваліда ці іншых дзяцей да трох гадоў або ў акадэмічным водпуску.

Па-трэцяе, на аказанне малазабяспечаным грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай або аднаразовай сацыяльнай дапамогі.

Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход, які вызначаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы (далей – крытэрый патрэбнасці).

Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія па аб’ектыўных прычынах апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці.

Па-чацвёртае, на аказанне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і магчымую гуманітарную, псіхалагічную, юрыдычную дапамогу, паслугі няні.

Па-пятае, на датэрміновую пенсію бацькам дзяцей-інвалідаў у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”.

Маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры стажы работы не менш за 20 гадоў, з якіх не менш за 5 гадоў – страхавога стажу.

Бацькі (отцы), якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за 8 гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры стажы работы не менш за 25 гадоў, з якіх не менш за 5 гадоў – страхавога стажу, калі маці дзіцяці-інваліда (інваліда з дзяцінства) не выкарыстала набытага ёю права на пенсію па ўзросце і адмовілася ад гэтага права на карысць бацькі ці не выкарыстала права на пенсію па ўзросце ў сувязі са смерцю.

Па-шостае, на дадатковы свабодны ад работы дзень у месяц. Аднаму з бацькоў, у сям’і якога гадуецца дзіця-інвалід, прадастаўляецца па яго жаданні дадатковы свабодны ад работы дзень у месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Прыём неабходных дакументаў ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе.

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

14 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

17 часов ago