На роднай мове гавару,
Яе люблю ўсёй душою.
І як бы ні мяняўся свет,
Пявучая, яна са мною.
Скажыце, як нам не любіць
Вясковых слоў зямную сілу –
Палеткі, рунь і васількі,
Што летнім часам воку мілы,
Пралескі ранняю вясной,
Абабкі восенню дажджлівай,
Рамонкі ў лузе ля ракі,
Чабору водар гаманлівы,
Бусла на дрэве ў гняздзе,
Грымоты ў бяздонным небе,
Маланку, што імчыць стралой,
І лусту спечанага хлеба.
У мове – генетычны код,
Крый божа мовы адрачыся.
Не ўжываешь родных слоў?
Не позна, сябар мой, – вучыся!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…