На рэспубліканскім семінары-нарадзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які праходзіў у горадзе Дзятлаве 30 студзеня 2019 года, было адзначана, што ФПБ будзе ўзмацняць сваю работу ў раёнах.
Асаблівая ўвага скіравана на тры накірункі: прававы, інфармацыйны і ахову працы. Таму з гэтага года ў раёнах у штат прафсаюзных раённых аб’яднанняў будуць уводзіцца тры новыя грамадскія інспектары. У нашым раёне такія спецыялісты ўжо выбраны. Так, прафсаюзным інспектарам працы Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў стаў Аляксей Цітоў, прафсаюзным інспектарам па ахове працы – Сяргей Малышчык, а прадстаўніком па сувязях з грамадскасцю – Алена Абрамчык. Усе яны выступілі на семінары, падзяліліся планамі сваёй работы, упэўненасцю на цеснае супрацоўніцтва з усімі раённымі пярвічнымі арганізацыямі.
Затым прайшло пасяджэнне Савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. З дакладам аб рабоце аб’яднання ў 2018 годзе і задачах на 2019 год выступіў Андрэй Сатараў. Быў зацверджаны План асноўных мерапрыемстваў Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў на 2019 год.
Аб рабоце пярвічных прафсаюзных арганізацый, асноўных накірунках дзейнасці і дасягненнях расказалі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый Дзятлаўскай ЦРБ (Валерый Макарчык), Наваельнянскай СШ (Святлана Навагран), ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” (Таццяна Макарчык).
Адным з прыемных момантаў сустрэчы сталі ўзнагароды. Ганаровую грамату ад Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў атрымала Марына Бортка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Андрэй Сатараў узнагародзіў пераможцаў па выніках конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю. Гэта Наваельнянская СШ (1-ае месца), Дзятлаўская ЦРБ (2-ое месца), ААТ “Граніт-Агра” (3-яе месца). А таксама за эфектыўную дзейнасць граматы і падарункі атрымалі старшыні дзвюх пярвічных раённых арганізацый Ілона Сіняк і Святлана Грышына.
За новую хакейную форму Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падзякавалі юныя дзятлаўскія спартсмены.
Падвёў вынікі семінара Міхаіл Орда, падзякаваў усім за плённую работу і запрасіў усіх да далейшага актыўнага супрацоўніцтва.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…