17 студзеня ў 9 гадзін раніцы на цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне відавочцы аб гарэнні жылога дома ў вёсцы Петрашы Дварэцкага сельскага савета.

Па прыбыцці на месца здарэння пажарнае падраздзяленне выявіла адкрытае гарэнне аднапавярховага драўлянага дома. Пры абследаванні дома работнікі газадымаахоўнай службы ў памяшканні спальні на ложку знайшлі моцна абгарэлы труп гаспадара дома, 1971 года нараджэння.

Мужчына жыў адзін, працаваў паляводам у ААТ “Дварэц-Агра”. Па словах суседзяў, злоўжываў спіртнымі напоямі. У 2023 годзе атрымліваў інструктаж супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС аб мерах пажарнай бяспекі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Ратаўнікі звяртаюць увагу на тое, што курэнне ў ложку недапушчальнае, а “п’яная” цыгарэта – прамы шлях да гібелі ў агні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации