Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў правялі ў Дзятлаве рэйд, у час якога правяралі на аўтастаянках спецыяльныя парковачныя месцы, прызначаныя для транспарту людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Такія мерапрыемствы ў нашым раёне яны праводзяць рэгулярна, і адзначаюць, што дзятлаўскія вадзіцелі добрасумленна выконваюць правілы дарожнага руху: каму не дазволена, той не ставіць свой аўтамабіль на месца, прызначанае для транспартнага сродка інваліда.

Гэтым разам праверылі пяць стаянак у горадзе, сур’ёзных парушэнняў не выявілі. Былі зроблены толькі тры вусныя папярэджанні вадзіцелям, у якіх апазнавальны знак “Інвалід” не быў прымацаваны ў аўтамабілі з левага боку, як гэтага патрабуюць правілы, а проста ляжаў у салоне.

– Такія рэйды мы будзем праводзіць і надалей, – адзначыў дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра. – Спадзяёмся, што дзятлаўскія вадзіцелі і надалей будуць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Любім і ганарымся сваімі мужчынамі!
Ведае ўчастковы. За што атрымаеце штраф на чыгунцы?
Месца сустрэчы моладзі – “Святкі.by”

Похожие публикации