6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купалле папараць-кветку шукаюць». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы. У Круцілавічах дзеці бавілі час на батуце. Работнікамі аддзела культуры і вольнага часу «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Затым жанчыны з ансамбля народнай песні «Суседачкі» заспявалі абрадавыя купальскія песні і запрасілі ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму патрэбны цуд. І няхай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полымі.
Святлана Грос
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…