23 лютага не толькі Свята абаронцаў Айчыны, але і другі дзень датэрміновага галасавання па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
На Казлоўшчынскім участку для галасавання № 15 пануе па-святочнаму прыўзнятая атмасфера. Магчыма, гэта яшчэ і таму, што кожнага мужчыну, які прыходзіць прагаласаваць 23 лютага, удзельніцы камісіі-жанчыны “адорваюць” сонечнымі ўсмешкамі і цёплымі віншаваннямі.
Як расказала член учасковай выбарчай камісіі Людміла Маер, галасаваць на ўчастку чакаюць 1959 выбаршчыкаў – жыхароў гарадскога пасёлка Казлоўшчына і бліжэйшых вёсак сельсавета. Ёсць сярод іх і моладзь, якая галасуе ўпершыню – для такіх землякоў падрыхтаваны памятныя падарункі. Першы дзень датэрміновага галасавання, 22 лютага, асабліва ранак, быў даволі актыўным – свой выбар зрабілі 136 грамадзян. Сёння мясцовыя жыхары праяўляюць не меншую грамадзянскую свядомасць – прагаласавала ўжо каля сотні чалавек. І ўсё ж, пік актыўнасці тут чакаюць у дзень рэферэндуму, паколькі ён выхадны, і выбаршчыкі пойдуць цэлымі сем’ямі, работнікі культуры правядуць канцэртную праграму, а да пажылых і хворых грамадзян дадому накіруюцца выязныя камісіі.
Чаму галасуюць загадзя, згадзіліся расказаць і самі выбаршчыкі.
Галіна Плаўская:
– Вяртаюся з работы, таму і вырашыла зайсці на выбарчы ўчастак, прагаласаваць датэрмінова. Як чалавек старой загартоўкі, лічу сябе актыўным грамадзянінам сваёй краіны. Упэўнена, што выканаць грамадзянскі абавязак заўсёды важна. Хочацца шчасця і мірнага неба ў роднай Беларусі.
Сяргей Калодзіч:
– Галасую датэрмінова, бо на выхадныя дні планую паехаць да сваякоў на Брэстчыну, там мае сёстры і браты. Адна з сясцёр нядаўна хварэла, хочацца яе наведаць. Прапусціць важную для нашай краіны палітычную падзею не мог, бо ўсё жыццё быў грамадска актыўным чалавекам, доўгі час узначальваў прафсаюзную арганізацыю Дзятлаўскага ПМС, неаднаразова і сам быў у саставе выбарчых камісій. Згодны з выслоўем: “Што ні робіцца, тое робіцца да лепшага”. Сёння я галасаваў за мір – гэта галоўнае ў нашай краіне, каб не ваявалі ні дзеці, ні ўнукі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…