Насенне маку паспяхова выкарыстоўваюць у кандытарскіх вырабах.

Аднак далёка не ўсе ўяўляюць, якую шкоду здароўю чалавека можа нанесці дадзеная расліна, калі апынецца ў руках зламыснікаў, якія могуць вырабіць з яго наркотык. Небяспечныя такія наркотыкі тым, што залежнасць ад іх узнікае ўжо пасля двух-трох ужыванняў. Людзі дзеля “дозы” здольныя на ўсё, у тым ліку здзейсніць цяжкае і асабліва цяжкае злачынства.

Вырошчваць мак заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена. З мэтай знішчэння наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, спынення злачыннай дзейнасці, звязанай з незаконным абарачэннем наркотыкаў расліннага паходжання, выяўлення памяшканняў, спецыяльна прыстасаваных для іх вырошчвання, наркалабараторый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня да 15 верасня 2019 года праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”.

У рамках праграмы на тэрыторыі раёна выяўлена 17 фактаў вырастання наркастычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, з якіх: дзікарослай расліны мак выяўлена шэсць фактаў, два факты канопляў, алейнага маку – дзевяць фактаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута дзевяць жыхароў Дзятлаўскага раёна. Агульная вага знішчаных пасеваў маку і канопляў склала больш за 287 кілаграмаў.

Калі вы аказаліся сведкай факту збыту або ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або ведаеце месцы, дзе адбываецца распаўсюджванне наркотыкаў, вам вядома аб кватэрах і іншых месцах, дзе збіраюцца асобы, якія ўжываюць або вырабляюць наркатычныя сродкі, просім паведамляць пра гэта па тэлефоне 102 або ў групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Дзятлаўскага АУС па тэлефоне 2-15-34.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации