У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажарнай службы.
Удзел у святочным канцэрце прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, духавенства, ветэраны пажарнай службы і сённяшні калектыў Дзятлаўскага РАНС.
Прадстаўнікоў мужнай і складанай прафесіі ратаўніка-пажарнага павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
– Вы – прадстаўнікі асаблівай прафесіі, прызванне якіх ратаваць людзей. У выпадку пажараў, аварый, іншых надзвычайных сітуацый вы першыя прыходзіце на дапамогу. Прадстаўнікі пажарнай службы ў першых радах станавіліся на абарону Айчыны ад нямецка-фашысціх захопнікаў і ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Ваша служба заўжды шаноўная, аднак яна заўсёды звязана з вялікай рызыкай. У гэты святочны дзень хачу пажадаць вам здароўя, удачы, дабрабыту і сухіх рукавоў. Няхай ваша энергія і прафесіяналізм часцей накіроўваюцца на папярэджанне надзвычайных сітуацый, а не іх ліквідацыю.
Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды ветэранам пажарнай службы.
Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі адзначаны Уладзімір Баковіч, Міхаіл Макарчык, падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Уладзімір Нячаеў, Віктар Літвінскі.
Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншаваў яго начальнік Сяргей Казушчык:
– Дзень пажарнай службы – даніна павагі тым людзям, якія стаялі каля вытокаў яе стварэння ў далёкім 1853 годзе. Мы ганарымся мужнасцю і адвагай нашых папярэднікаў. Многае змянілася за гэтыя гады: з году ў год служба развіваецца і ўдасканальваецца, дазваляючы нам аператыўна рэагаваць на розныя надзвычайныя сітуацыі і пагрозы. Мы помнім і шануем традыцыі, закладзеныя ветэранамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сардэчна віншую ўсіх са святам і дзякую за службу асабоваму саставу.
Сяргей Сяргеевіч уручыў калегам узнагароды Міністэрства МНС, абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, а таксама юбілейныя ўзнагароды і чарговыя званні.
Да віншаванняў далучыўся кіраўнік раённага аб’яднання добраахвотнага пажарнага таварыства Уладзімір Андрукевіч.
Прыемныя музычныя сюрпрызы гасцям мерапрыемства падарылі ветэран пажарнай службы Сяргей Малышчык, а таксама артысты Дзятлаўшчыны – Анастасія Голуб, Ганна Харлінская, Чэслаў Свіб, Алена Касцюк, Людміла і Сяргей Баклушыны.
У гэты святочны дзень прынялі прысягу на вернасць Айчыне маладыя работнікі райаддзела. Ва ўрачыстай абстаноўцы каля помніка героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову рады Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папоўнілі чатыры чалавекі: Данііл Вяргун, Яўген Антончык, Яраслаў Клімко і Юрый Мікульскі.
З важным этапам у жыцці іх павіншавалі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, старшыня ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Андрэй Лішко.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…