Нядаўна 58 гадоў з дня заснавання адзначыў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы.
За гады існавання тут назапашаны вялікі вопыт работы, дасягнуты высокія вынікі, захоўваюцца традыцыі.
З нагоды няхай не юбілейнай, але прыемнай даты віншавальныя лісты на адрас падраздзялення накіравалі начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр Аляксандр Шэпелеў і начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Алег Пятрышча.
За добрасумленную службу, арыентаваную на абарону ўсіх формаў уласнасці, забеспячэнне грамадскага парадку, плённае выкананне задач па падтрыманні спакою і бяспекі жыхароў Дзятаўшчыны асабоваму саставу і работнікам аддзела падзякаваў яго начальнік Дзяніс Грынцэвіч. Ён пажадаў ветэранам службы і калектыву моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, невычэрпнай энергіі для дасягнення пастаўленых задач і каб работа заўжды прыносіла глыбокае маральнае задавальненне, матывавала на новыя дасягненні.
Не абышлося без заслужаных узнагарод. Падзякамі начальніка Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў адзначаны інспектар-інжынер Арцём Сагаманян, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі Павел Лішык, галоўны бухгалтар Аксана Мялько, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце вартавой аховы Алена Вярстак, начальнік падраздзялення аховы аб’екта вартавой аховы Алена Война.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі аддзела
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…