Сакрэтамі, як спазнаць душу народа, спыніць час і ўкласці прыгажосць у кожны выраб рук чалавечых, падзяліліся ўдзельнікі раённага семінара-практыкуму «Развіццё традыцыйных рамёстваў ва ўстановах культуры клубнага тыпу».
На адкрыцці семінара дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская падкрэсліла:
– Непарыўная сувязь паміж традыцыйнымі народнымі рамёствамі і прыкладным мастацтвам існуе на працягу многіх стагоддзяў. Народная культурная спадчына – галоўны складнік сённяшняга нацыянальнага мастацкага набытку Беларусі, таму важна не толькі яе зберагаць, але і развіваць, перадаваць новым пакаленням маладых беларусаў. Вельмі важна, што на Дзятлаўшчыне да спадчыны продкаў адносяцца з вялікай любоўю і пашанай.
Актуальнасць гэтых словаў пацвердзілі і выступленні народных майстроў і работнікаў клубных установаў.
Сустракала ўдзельнікаў семінара багатая на цікавыя творчыя знаходкі выстава народных майстроў гарадскога пасёлка Наваельня, прысвечаная Году міру і стварэння.
Нездарма кажуць: калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім. Жывы доказ гэтых словаў – перасанальная выстава жывапісу і “ганчарная майстэрня” Анатоля Кардаша. Па прафесіі ён юрыст, але з 1989 года займаецца жывапісам. Пейзажы Анатоля Аляксандравіча – сапраўдная крыніца мараў для кожнага вандроўніка і аматара адпачынку на ўлонні прыроды! Вядомы творца сваімі рукамі змайстраваў ганчарнае кола і горн, засвоіў выраб глінянага посуду на падставе тэхналогій ХІХ стагоддзя і на гэтым не спыняецца.
У Дварэцкім доме культуры ўсіх чакала змястоўная экскурсія па этнаграфічнай экспазіцыі “Побытавая культура беларускага селяніна”, якую прадэманстравала загадчыца Людміла Баклушына.
Мясцовы майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў прадставіў багатую выставу сваіх работ з традыцыйнага на Беларусі прыроднага матэрыялу – лазы.
Вялікую цікавасць у гасцей выклікаў расказ пра дзейнасць аматарскага аб’яднання “Перспектыва”, якое працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” пад кіраўніцтвам Роберта Асіпука, а таксама выстава выцінанкі Алены Турчэнік.
Кіраўнік аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Валянціна Гнаінская, майстар ткацтва паясоў, расказала пра традыцыі ткацтва, разнавіднасці ткацкіх вырабаў. Вялікай папулярнасцю карыстаўся ў удзельнікаў семінара майстар-клас па рабоце на калаўродзе ад Марыны Лотыш.
Ларыса Ненартовіч, настаўніца Гезгалаўскай сярэдняй школы, народны майстар, прадэманстравала майстар-клас па пляценні пояса на дошчачках, а таксама пазнаёміла прысутных з відамі беларускага роспісу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…