27 кастрычніка Дзятлаўскі раён прымаў удзельнікаў абласнога семінара па тэме “Эфектыўнае кіраванне кармавымі рэсурсамі ў жывёлагадоўлі”.
У ім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, намеснікі начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў Гродзеншчыны, якія курыруюць пытанні жывёлагадоўлі.
Удзельнікаў семінара павіталі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Андрэй Уладзіміравіч пазнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным становішчам нашага раёна, у прыватнасці, развіццём жывёлагадоўлі, адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў у гэтай сферы ёсць істотныя дасягненні.
– Дзятлаўшчына заўсёды рада гасцям, шчыра вітаем вас у нашым раёне. Няхай сённяшняе мерапрыемства стане каштоўнай крыніцай новага вопыту, якім вы абмяняецеся з калегамі, цікавых адкрыццяў, – адзначыў кіраўнік раёна. – Жадаю вам з карысцю правесці час, атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць, і зарад добрага настрою.
На памяць аб сустрэчы Андрэй Садоўскі ўручыў Ігару Сарокіну сувенір ад дзятлаўскіх майстроў.
Гасцям нашага раёна прапанавалі экскурсію па горадзе Дзятлаве, у час якой удзельнікі семінара пазнаёміліся з гісторыяй горада, ушанавалі памяць салдат і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.
Адпраўной кропкай у насычанай праграме абласнога семінара стаў малочнатаварны комплекс “Хадзяўляны” СГФ “АграМілк”, дзе начальнік філіяла Аляксандр Грынкевіч і галоўны заатэхнік Яўген Сідар на рэальных прыкладах прадэманстравалі метады эфектыўнага кіравання кармавымі рэсурсамі ў гаспадарцы. Прадстаўнікі холдынгавай кампаніі “Алникор”, якая спецыялізуецца на кансультаванні ў сферы кармлення і ўтрымання сельскагаспадарчых жывёл, а таксама вытворчасці кармавых дабавак для жывёлы ТАА “ФИД ЭНД ФУД”, прадставілі сваю прадукцыю.
Аб развіцці галінаў авечкагадоўлі і трусагадоўлі ўдзельнікам семінара расказалі на ферме “Руда Яварская” КСУП “Хвінявічы”, дзе гасцей сустрэлі дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко і галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…