Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў” прайшло ў аграгарадку Жукоўшчына пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Удзел у ім прымалі старшыні і спецыялісты сельвыканкамаў раёна.

З асноўнай тэмай прысутных азнаёміў старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Іван Свіб. Расказаў, што тэрыторыя сельсавета складае 161 квадратны кіламетр, на ёй знаходзяцца 18 населеных пунктаў, дзе жывуць 2029 чалавек, сярод якіх 1147 – людзі працаздольнага ўзросту, 654 – пенсійнага, 228 дзяцей.

У інфраструктуру сельсавета ўваходзяць КСУП “Жукоўшчына” і Гезгалаўскае лясніцтва. Ёсць арганізацыі, якія не выпускаюць матэрыяльных кашоўнасцяў, аднак забяспечваюць дабрабыт насельніцтва. Гэта два пункты паштовай сувязі, сем магазінаў (з іх два прыватныя), Жукоўшчынскія базавая школа, сельская бібліятэка-клуб, ФАП, Гезгалаўскія сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду, дом сумеснага самастойнага пражывання, філіял Дзятлаўскай школы мастацтваў, Дом рамёстваў, філіял ААТ “ААБ “Беларусбанк”, кафэ-бар, ЖРЭУ. У вёсцы Нагародавічы функцыянуе праваслаўная царква.

У саставе Жукоўшчынскага сельскага Савета – 14 дэпутатаў, у яго рабочы орган – выканаўчы камітэт уваходзяць сем з іх, за кожным замацавана свая сфера дзейнасці. Пры сельвыканкаме працуюць добраахвотная дружына, аглядавая камісія, камісія па садзейнічанні кантролю за выкананнем заканадаўства “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, грамадскі пункт аховы правапарадку, інфармацыйна-прапагандысцкая група. Значную работу праводзяць старасты населеных пунктаў і дамавыя камітэты.

Шмат увагі надаецца пытанням добраўпарадкавання: абкошванню земляў агульнага карыстання, выдаленню аварыйных дрэў (спілавана восем у Нагародавічах, Жукоўшчыне, Страле, чатыры на могілках вёсак Страла і Погіры), і пасадцы маладых (у аграгарадку Гезгалы 23 высадзілі камунальнікі, 50 – самі жыхары). Ажыццяўляюцца ямачныя рамонты і грэйдзіраванне вуліц, іх падсыпка, а ў вёсцы Погіры на вуліцах Дварчаніна і Пясчаная пакладзены асфальт. Будуецца мост з пераходам для жывёл на дарозе Беняконі – Ліда – Слонім – Быцень каля вёскі Нагародавічы.

Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 24 сакавіка 2021 года № 116 “Аб адчуджэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі” на пачатак 2024 года ў адзіным рэестры былі 23 дамы, да канца года выключаны шэсць. За мінулы год у суд пададзены 10 заяў, нежылымі прызнаны тры дамы, знесены з наступнай рэкультывацыяй зямлі – чатыры, два прададзены за базавую велічыню. Сёлета прададзена яшчэ столькі ж і адзін з аўкцыёна за 1827 рублёў, знесены чатыры.

Рэгулярна ажыццяўляецца ўборка каля момнікаў і месцаў пахавання, іх добраўпарадкаванне: выкананы рамонт ступеняў каля памятнага знака ў Шаркутавым лесе, усе помнікі пафарбаваны, рэканструявана адзіночная магіла ў Погірах, у Нагародавічах заменена і пафарбавана агароджа.

Яшчэ адным важным кірункам дзейнасці з’яўляецца сацыяльная абарона. Сярод 31 састарэлага адзінокага жыхара сельсавета і 326-ці, якія жывуць адзінока, надомным абслугоўваннем ахоплены 67 чалавек, працуюць 12 сацыяльных работнікаў. У Доме сумеснага самастойнага пражывання аграгарадка Гезгалы цяпер знаходзяцца тры чалавекі. На жаль, дэмаграфічная сітуацыя мае адмоўную дынаміку: летась нарадзіліся 6, памёр 21 чалавек.

Вялікая ўвага надаецца рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства: праводзім сельскія сходы і дваровыя абходы, вывучаем пытанняў і патрэбы грамадзян. Работа па ўсіх кірунках будзе прадоўжана.

Іван Свіб запрасіў удзельнікаў Дня сельсавета наведаць аб’екты добраўпарадкавання і ўстановы. Ад загадчыцы Алены Свіб даведаліся, як працуе Жукоўшчынская бібліятэка-клуб, пра медыцынскае абслугоўванне сельскага насельніцтва расказала загадчыца Жукоўшчынскага ФАПа Ларыса Кучынская, у аграгарадку пабачылі добраўпарадкаванне тэрыторый пасля зносу нежылых дамоў, гаспадыня прыватнага домаўладання вёскі Погіры Надзея Лукашык расказала аб сваім захапленні рознымі тэхнікамі малявання, пабывалі ў царкве вёскі Нагародавічы, прыватных магазінах аграгарадка Гезгалы, азнаёміліся з добраўпарадкаваннем аднайменнай вёскі, а ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Гезгалаўскага дома культуры паўдзельнічалі ў майстар-класах па ткацтве і побытавых танцах.

– Дні сельсаветаў дапамагаюць прасачыць за навядзеннем парадку на тэрыторыях, добраўпарадкаваннем зямлі пасля зносу нежылых дамоў, – падводзячы вынікі сустрэчы, адзначыў Аляксандр Бараноўскі. – Мы бачым, як прадаюцца дамы за адну базавую, праз аўкцыён і надалей будзем нацэльваць спецыялістаў не на знос, а менавіта на продаж дамоў, каб людзі жылі, карысталіся, падтрымлівалі парадак на ўчастках. Безумоўна, на кантролі – абкошванне травы і чысціня на прыватных падворках. За гэты год нядбайным гаспадарам ужо выдадзена больш за 500 прадпісанняў аб навядзенні парадку.

Наступным будзе Дзень Парэцкага сельсавета.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации