Мы павінны зберагчы нашу культурную спадчыну

У гарадскім пасёлку Воранава прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі” – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”. Удзел у ёй прымалі і работнікі культуры Дзятлаўшчыны. Загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец падзялілася, што цікавае давялося пачуць, убачыць і ўзяць сабе на заметку на мерапрыемстве:

– Гэту канферэнцыю, у якой удзельнічалі прадстаўнікі з усёй краіны, праводзілі менавіта на воранаўскай зямлі, бо там найбольшая колькасць незвычайных рэцэптаў з таркаванай бульбы. Мэта сустрэчы – аб’яднаць веды пра такія стравы па ўсёй Беларусі, далей на іх аснове падрыхтаваць дакументы для накіравання ў ЮНЕСКА, каб стравы з таркаванай бульбы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны.

Я ў сваім дакладзе “З вопыту правядзення свята бульбы і практыка ўкаранення гастранамічных пляцовак на фестывалях і святах Дзятлаўскага раёна” расказвала пра наша свята бульбы ў Гезгалах. Дарэчы, на Дзятлаўшчыне два элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны – абрад Юр’е ў вёсцы Ахонава і стравы з таркаванай бульбы.

Было цікава слухаць кожнага выступоўцу, бо ва ўсіх свае традыцыі. Напрыклад, дакладчыца з Ельска расказвала не толькі пра стравы з бульбы, але і кухонныя рэчы, неабходныя для іх прыгатавання. Яна знайшла ў сваёй бабулі тарку з бляхі, у якой цвіком былі зроблены дзіркі. І тарка да гэтай пары рабочая.

У час дакладаў паказвалі шматлікія фотаздымкі страваў, і адразу ўспамінаўся бацькоўскі дом, як мама смажыць дранікі. Гэта ж нашы беларускія традыцыі. На канферэнцыі прыйшлі да выніку, што дранікі і стравы з таркаванай бульбы аб’ядноўваюць не толькі радню, але і розных людзей, гэта наша аўтэнтычнасць, наш культурны код. Традыцыя пераймання прыгатавання дранікаў не спыняецца і не спыніцца, бо перадаецца ад пакалення пакаленню.

– Што яшчэ запомнілася?

– У другі дзень канферэнцыі мы наведалі свята Воранаўскі дранік, дзе кожная лакацыя была прысвечана аднаму мясцоваму рэцэпту. Ад Гродзенскай вобласці ўдзельнічала восем раёнаў, рэцэпты дранікаў якіх увайшлі ў спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны. На Дзятлаўскім падворку былі два носьбіты – гаспадыні, якія выкарыстоўваюць рэцэпты сваіх бабуляў – Таццяна Палуносік і Ірына Бакшук. Яны на месцы пяклі дранікі па шасці рэцэптах. Не было адбою ад жадаючых паспрабаваць нашы прысмакі, бо яны былі гарачымі, як таго і патрабуюць класічныя рэцэпты гэтай стравы.

– Што карыснае для сябе ўзялі з гэтага мерапрыемства?

– Калі мы праводзілі даследчую работу ў сваім раёне, спыніліся толькі на рэцэптах дранікаў, як аказалася, гэта самая папулярная страва з цёртай бульбы на Дзятлаўшчыне. А ў другіх абласцях шмат іншых рэцэптаў з таркаванай бульбы, цікава было паслухаць пра гэта. Цяпер і мы будзем далей працаваць па пошуку такіх рэцэптаў у нашым раёне, каб выпусціць кнігу. Мы гатовы прымаць іх ад жыхароў Дзятлаўшчыны, якія лічаць, што іх рэцэпты ўнікальныя. Няхай тэлефануюць, прыходзяць у Цэнтр культуры.

А напрыканцы хачу паўтарыць словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія агучыла адна з дакладчыц і з якімі я поўнасцю згодная: “Мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і памножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новае пакаленне”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

41 минута ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

51 минута ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago