Мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у гарадскім скверы Дзятлава
22 чэрвеня 1941 года – сакральная дата ў нашай гісторыі. На Беларусь абрынулася выпрабаванне, цяжар якога навечна пакінуў глыбокі след у народнай памяці.
Каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра.
Да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:
– Сёння мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх, хто загінуў ад рук фашыстаў і памёр у тыле ад голаду і пазбаўленняў. У Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Трагічную дату яе пачатку мы павінны памятаць. Гэта не проста дата ў календары. Гэта сімвал мужнасці, стойкасці і нязломнай волі мільёнаў людзей, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, выстаялі ў блакадзе, прайшлі праз акупацыю і палон. Гэта подзвіг тых, хто не дажыў да мірных дзён, але чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю.
Прайшло нямала гадоў. Хацелася б ніколі не зведаць вайны, аднак мы бачым, што адбываецца ў суседніх краінах.
Як сказаў Прэзідэнт: “Пакуль мы ствараем помнікі, пакуль мы прыходзім да помнікаў, мы ваяваць не будзем. Мы пазбегнем гэтай страшнай трагедыі”.
І сёння тут, на сакральным месцы, з глыбокай удзячнасцю мы схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх, хто аддаў жыццё за свабоду цяперашніх і будучых пакаленняў. Вечная памяць, вечная слава героям і ўсім людзям, якія аддалі самае дарагое – жыццё, – за мірнае неба над галавой.
Удзельнікі мітынгу-рэквіема пачулі ўспаміны ўраджэнкі раёна Ганны Клешч пра першыя дні вайны на тэрыторыі Дзятлаўшчыны ў выкананні старшага навуковага супрацоўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольгі Цюшляевай.
Памаліліся за душы загінулых разам з клірыкам сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай Аляксеем Сцепановічам. Ён нагадаў падрастаючаму пакаленню, што на алтар Вялікай Перамогі былі пакладзены мільёны жыццяў. Таму наша задача – свята берагчы памяць загінулых, сваімі добрымі справамі славіць іх подзвігі.
Памяць герояў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання.
Напрыканцы мітынгу прысутныя ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў.
Ірына КАМАРОВА
Фота Наталлі АВЯРЧУК
#БеларусьПомнит #нашчадкіПерамогі #кожны трэці #мірныя людзі
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…