Памалюем! Майстар-клас ад блогера-мільённіка

Сёння ў дзіцячы санаторый “Баравічок” да 28 дзяцей з Данбаса, якія адпачываюць на Дзятлаўшчыне, з майстар-класам па маляванні завіталі дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Ваніслаўчык і педагог дадатковай адукацыі, ён жа блогер-мільённік Роберт Асіпук.

Таццяна Пятроўна і Роберт Дзмітрыевіч расказалі юным адпачывальнікам аб рабоце сваёй установы і аб’яднаннях па інтарэсах, якія там працуюць, больш падрабязна спыніўшыся на занятках па выяўленчым мастацтве і камп’ютарнай графіцы, якія вядзе Роберт Асіпук.

Ён узгадаў, як рабіў першыя крокі ў блогінгу, патлумачыў, што дапамагае яму ў развіцці і як прывабіць сваю аўдыторыю, стаць цікавым у інтэрнэт-прасторы, пастаянна заставацца ў трэндзе. Дзеці ўважліва слухалі, задавалі пытанні, даведаліся, што вядомы блогер упэўнены – навучыцца маляваць можа кожны, таму разам з гасцямі і самі перайшлі да справы. Узяліся за алоўкі, каб паўдзельнічаць у майстар-класе па скетчынгу – тэхніцы хуткага малявання. У якасці эскізаў Таццяна Ваніслаўчык і Роберт Асіпук прапанавалі сваім новым сябрам стварыць калектыўны комікс на тэму “Мае самыя яркія ўражанні ад “Баравічка” і Беларусі”.

Кожны з пачынаючых мастакоў пастараўся ўвасобіць на паперы нешта сваё: у адных гэта былі карпусы летніка, у другіх – сардэчкі з цёплымі шчырымі словамі, а некаторыя нават паспрабавалі намаляваць Мірскі замак і партрэт Роберта Дзмітрыевіча.

Напрыканцы дзеці са сваімі малюнкамі сфатаграфаваліся на памяць, а затым яшчэ доўга не адпускалі госця: бралі ў яго аўтографы, абменьваліся электроннымі адрасамі, дарылі на памяць прыемныя падарункі, сярод якіх быў і партрэт блогера.

Развіталіся да новых сустрэч ужо ў віртуальнай прасторы, бо некалькі чалавек, як высветлілася, падпісаны на акаўнт “Роберцік”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago