Добры дзень, паважаныя сябры! Чарговая сустрэча сямейнага лекторыя прысвечана багатай спадчыне беларускай зямлі — легендам і паданням. Нашы продкі з пакон вякоў назапашвалі культуру, фальклор і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Сёння прапаную вашай увазе серыю навукова-папулярных кніг, складальнікам якіх з’яўляюцца А.М. Боганева і Т.В. Валодзіна. Гэтыя выданні — сапраўдныя скарбы для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, прыродай і духоўнай спадчынай Беларусі.
? «Расліны зямлі беларускай. Легенды пра дрэвы». Кніга адкрывае перад чытачом свет беларускіх дрэў, апавядае пра іх сімволіку і месца ў народных паданнях. Тут ёсць легенды пра іх паходжанне і народныя тлумачэнні з’ўлення іх адметных рыс. Напрыклад, чаму асіна дрыжыць, а бяроза сок мае і галінкі апушчаныя да зямлі, чаму елка вечназялёная.
? «Расліны зямлі беларускай. Легенды пра кветкі». Гэтая частка серыі прысвечана паходжанню кветак, травяністых і збожжавых раслін, іх назваў, асаблівасцей знешняга выгляду і ўласцівасцей. Напрыклад, чаму колас ад зямлі не расце, чаму аер на Тройцу ў хаце сцелюць, адкуль хрэн з’явіўся і чаго ад яго плачуць.
? «Адкуль пайшлі птушкі». Асобная кніга, якая пераносіць нас у свет крылатых сяброў чалавека. У ёй сабраны паданні пра паходжанне птушак, іх ролю ў жыцці людзей і ў народнай міфалогіі. Напрыклад, чаму ў бусла чорна-белае апярэнне, чырвоная дзюба і ногі, адкуль зязюля, салавейка і плісачка.
У кнігах прысутнічаюць казкавыя сюжэты. Этыялагічныя легенды — цікавыя і ў той жа час павучальныя гісторыі, бо даводзяць важныя правілы ўзаемаадносін між людзьмі ў свеце прыроды. Такія гісторыі вучаць нас быць добрымі, справядлівымі, уважлівымі да іншых. Абсалютная большасць легенд гэтых кніг запісана падчас экспедыцый складальнікаў па Беларусі. Гэтыя выданні не толькі знаёмяць з багатым фальклорным матэрыялам, але і дапамагаюць адчуць сувязь з роднай зямлёй, яе прыродай і традыцыямі. Кожная легенда — маленькі мост паміж мінулым і сучаснасцю, паміж мудрасцю продкаў і нашым сённяшнім жыццём.
Выданні адрасаваны для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але будзе цікава ўсім, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай нашай краіны.
Чакаем вас ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, ў філіялах гарпасялковых і сельскіх бібліятэк Дзятлаўскага раёна.
Алена Якаўчык, бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…