Урок, прысвечаны Дню народнага адзінства, 17 верасня аб’яднаў школьнікаў па ўсёй Беларусі.

У фармаце адкрытага дыялога навучэнцы 8 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава ўзгадалі гістарычныя падзеі, якія аб’ядналі наш народ, гераічнае мінулае Беларусі, разважалі аб значэнні адзінства і згуртаванасці ў сучасным свеце і падзяліліся сваімі думкамі аб ролі кожнага ў будучыні.

Сёння Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялікаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей, якія шчыра працуюць на карысць свайго народа. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца. Да такой высновы ў час разважанняў прыйшлі гімназісты.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 8 класа гімназіі №1 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод