Categories: Падзеі

Музей у Погірах: акцент на народны побыт

Захаванне народнай спадчыны — адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры Дзятлаўскага раёна. Пры іх створаны фальклорныя гурты — як дарослыя, так і дзіцячыя, музейныя пакоі, экспанаты якіх — прадметы народнага ўжытку мінулых часоў. А ў Погірах увогуле існуе клуб-музей народнага побыту. Аб яго гісторыі, экспанатах, дзейнасці карэспандэнтка гутарыла з загадчыцай клуба-музея Людмілай Пятроўскай.

— Людміла Іванаўна, з якога года дзейнічае ўстанова культуры, якой вы загадваеце?
— Клуб пачаў працаваць з 1969 года. У адной частцы будынка знаходзілася сельская бібліятэка. Пазней, у сувязі з тым, што жыхароў у вёсцы стала менш, бібліятэку перавялі ў Гезгалы, а ў яе пакоі быў створаны музей народнага побыту. Яго экспанаты сабраны ў жыхароў вёскі.
— А калі вы сталі загадчыцай клуба-музея?
— З 2010 года. Да гэтага я працавала ў бібліятэцы ў Нагародавічах, затым некаторы час у раённым Доме рамёстваў у Гезгалах.
— Людміла Іванаўна, колькі цяпер экспанатаў ёсць у музеі?
— Ужо сабраны каля 150 экспанатаў. Гэта і даўнейшы посуд, і ткацкі станок, матавілы, вопратка, абутак, прасы, прылады для апрацоўкі лёну, мэбля.

    — Сярод экспанатаў ёсць і рэчы з дзіўнымі назвамі — «шархуны», «страхатка». Патлумачце, што гэта.

— Шархуны, у некаторых мясцовасцях інакш іх яшчэ называлі шаластуны, — своеасаблівыя званочкі, якімі ўпрыгожвалі конскую збрую на вяселлі. А страхатка — гэта прылада, якой выраўнівалі салому, калі накрывалі страху.
— У экспазіцыі музея прысутнічаюць і паясы. Адкуль яны, хто іх вырабляў?
— Паясы, у асноўным, зроблены мною. Гэтае рамяство я асвоіла на адпаведных курсах у Гродне. Цяпер ткаць паясы вучацца дзеці, якія наведваюць гурток «Крыніца рамяства». Спачатку была задумка займацца ў гуртку толькі ткацтвам паясоў. Аднак дзеці з-за свайго ўзросту хутка стамляюцца займацца адной і той жа справай. І таму пэўны перыяд мы вырабляем паясы, затым — вышываем, ствараем рэчы з прыроднага матэрыялу, займаемся бісерапляценнем. Нядаўна дзеці мне прапанавалі вырабляць ружы з пластыку. Адным словам, чаргуем дэкаратыўна-прыкладную дзейнасць.
Ткаць паясы дзеці вучацца з дапамогай невялікіх кардонак, па вуглах якіх дыраколам робяцца адтуліны, затым запраўляюцца ніткі. Атрымліваецца такая сучасная тэхніка пляцення паясоў — аналаг пляцення «на калодачках».
— Сцены музея ўпрыгожваюць карціны — вышытыя і намаляваныя. Хто займаецца гэтым відам дэкаратыўнай тэхнікі?
— Шэраг работ належыць Марыі Мікалаеўне Шыдла. Жанчына яшчэ спявае і ў нашым фальклорным гурце. Вышыўкай карцін таксама займаецца Марыя Іванаўна Клімант. А вось аўтарам намаляваных работ з’яўляецца Надзея Іванаўна Саўчанка. Шэраг работ, выкананых у тэхніцы разьбы па дрэве, падарылі музею майстры з Навагрудка.

— Людміла Іванаўна, ведаю, што пры музеі народнага побыту дзейнічае клуб выхаднога дня «З бабулінай сявенькі». Раскажыце пра яго.
— Удзельнікі аб’яднання — дзеці. Мерапрыемствы клуба праходзяць у апошнюю нядзелю месяца. Так, напрыклад, у кастрычніку мы збяромся на вячоркі. Мы праводзім іх не ўпершыню. На мерапрыемства прыйдуць і ўдзельніцы фальклорнага калектыву вёскі Погіры. Адзначу, што сёлета ён у чарговы раз пацвердзіў званне народнага. У гурце цяпер восем жанчын. Самая старэйшая з іх — Марыя Мікалаеўна Шыдла, яна нарадзілася ў 1940 годзе. Доўгія гады ў калектыве спявала Аляксандра Віктараўна Шыдла — першая загадчыца Погірскага клуба. Разам з жанчынамі спяваюць і дзеці. Гэта Марыя Капковіч, Яўгенія Кліз.
— У рэпертуары гурта толькі народныя песні?
— Не. Ёсць яшчэ легенды, байкі, гумарэскі. Іх чытае Алена Леанідаўна Галаўко. Шэраг мясцовых паданняў ведала Ядзвіга Станіславаўна Серада, якая, дарэчы, сёлета адзначыла стогадовы юбілей. Яна была выдатная майстрыха, умела ткаць паясы з дапамогай нагі. Сорак паясоў саткала жанчына сваім аднавяскоўцам на вяселлі.
— Людміла Іванаўна, на тэрыторыі ля музея шэраг элементаў ландшафтнага дызайну. Яны зроблены вашымі рукамі?
— Не. Мосцік, казачную хатку, дэкаратыўны калодзеж зрабіў мой муж Аляксандр. Ён будаўнік. У яго планах «пабудаваць» яшчэ і дэкаратыўны млын. А вось кветкавую прыгажосць на клумбах дапамагае ствараць Марыя Іванаўна Клімант.
— Людміла Іванаўна, а ці прыходзяць у клуб-музей наведвальнікі?
— З экскурсіямі прыходзяць вучні Жукоўшчынскай школы, гурткоўцы Дома рамёстваў. Калі ў вёску да жыхароў прыязджаюць родныя, яны таксама нярэдка наведваюць наш музей. Сёлета да аднаго з вяскоўцаў прыязджалі сваякі з Польшчы. Яны былі вельмі задаволены наведваннем музея, фатаграваліся ля яго экспанатаў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

10 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

10 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

13 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

14 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

14 часов ago