Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту?
Адказ: паводле Указа № 631 “Аб прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян” права на льготныя крэдыты маюць выпускнікі дзяржаўных установаў адукацыі і ўстановаў адукацыі спажыўкааперацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, калі яны: 1) прыступілі да работы, былі прызначаны на дзяржаўную грамадзянскую, вайсковую пасаду, пасаду начальніцкага і радавога саставу ваенізаваных арганізацый па размеркаванні (пераразмеркаванні), працаўладкаванні за кошт броні, накіравання (перанакіравання) на работу, для праходжання ваеннай службы і службы ў ваенізаваных арганізацыях, дзяржарганізацыях, воінскіх часцях, арганізацыях УС, органах дзяржбяспекі і падпарадкаваных ім арганізацыях, органах пагранслужбы, ваенізаваных арганізацыях, арганізацыях спажыўкааперацыі і сельгасарганізацыях, размешчаных у населеных пунктах не па месцы жыхарства бацькоў (усынаўляльнікаў); 2) на ўмовах, указаных у пункце 1, у арганізацыях, размешчаных у сельскіх населеных пунктах (ці працоўнае месца, месца службы якіх знаходзіцца ў сельскіх населеных пунктах) або ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС; 3) самастойна працаўладкаваліся на працягу 6 месяцаў, якія ідуць за месяцам выдачы дакумента аб адукацыі, у дзяржарганізацыі, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, арганізацыі спажыўкааперацыі і сельгасарганізацыі, размешчаныя ў сельскіх населеных пунктах (ці працоўнае месца, месца службы якіх знаходзіцца на сяле); 4) добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце на працягу 6 месяцаў, якія ідуць за месяцам выдачы дыплома, у воінскія часці, арганізацыі УС, органы пагранслужбы, размешчаныя не па месцы жыхарства бацькоў (усынаўляльнікаў).
Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 5 гадоў аднаразова для набыцця нехарчовых спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці. Яго максімальная сума – 30 бюджэтаў пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, у памеры, які дзейнічае на дату заключэння крэдытнага дагавора. Стаўка за карыстанне крэдытам складае 25 % ад стаўкі рэфінансавання Нацбанка.
Пагашэнне льготнага крэдыту і выплата працэнтаў па ім пачынаецца праз 6 месяцаў пасля заключэння крэдытнага дагавора і ажыццяўляецца роўнымі долямі на працягу ўсяго тэрміну вяртання.
Аднак варта памятаць, што крэдыт застанецца льготным толькі ў тым выпадку, калі малады спецыяліст адпрацуе ці адслужыць абавязковы для яго тэрмін.
Важна ведаць і тое, што па атрыманне льготнага крэдыту трэба звяртацца не ў Беларусбанк, а да наймальніка: іх выдаюць па спісах, зацверджаных раённымі або гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі адміністрацыямі раёнаў у гарадах, на падставе пісьмовых хадайніцтваў арганізацый, дзе працуюць або праходзяць службу прэтэндэнты на атрыманне крэдытных сродкаў.
Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…