МУС гатова да адэкватнага адказу на любы выклік у час кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА.
“Магу гарантаваць адно: мы гатовы да адэкватнага адказу на любы выклік, на любую пагрозу. Акрамя ўсяго іншага гатовы і да таго, каб мінімізаваць шкодныя вынікі. Больш таго, мы гатовы на сённяшні дзень спрацаваць крыху раней, калі будзе неабходнасць і спатрэбяцца нейкія папераджальныя дзеянні, каб не давесці сітуацыю да крытычнай”, – сказаў Ігар Шуневіч.
Міністр таксама адзначыў, што беларускай міліцыі ў навейшай гісторыі ні разу не даводзілася выкарыстоўваць такія сродкі, як вадамёты, гумавыя кулі, газавыя гранаты і г.д. “Гумавыя палкі мы прымяняем, шчыты прымяняем. Гэта сродкі актыўнай абароны”, – удакладніў кіраўнік МУС.
