Сістэма адукацыі Беларусі да пачатку навучальнага года гатова. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў сёння міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Мы да школы гатовы ў поўнай меры. Усе работы, якія былі намечаны да пачатку летняга перыяду, да 1 верасня будуць выкананы ў поўным аб’ёме, – сказаў міністр. – Выкананы капітальны і бягучы рамонт школ, іх аснашчэнне, у тым ліку спецыяльным абсталяваннем для кабінетаў фізікі, хіміі. Закуплены новыя аўтобусы для арганізацыі падвозу школьнікаў з малых населеных пунктаў у школы ў буйных райцэнтрах”.

“Магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што сістэма адукацыі да пачатку навучальнага года гатова”, – падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе ў краіне будзе закрыта 45 малакамплектных школ, дзе колькасць вучняў меншая за 25. Гэтыя вучні размеркаваны па бліжэйшых школах, будзе арганізаваны іх падвоз. У той жа час у краіне адкрыты 43 новыя навучальныя ўстановы.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации