У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, які заснаваны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага. Яго ўдзельнікамі сталі сямікласнікі-гімназісты.

Сустрэча пачалася з размовы аб гістарычным развіцці беларускай мовы. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Мова родная, беларуская!” бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята, расказала аб фарміраванні і сучасным стане беларускай мовы, аб яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, ролі ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа. Напрыканцы сустрэчы вучні прынялі ўдзел у моўным квізе “Да роднай мовы крок зрабі”. Яны разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga