Раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” прайшоў на Дзятлаўшчыне.
На гэты раз удзел у спаботніцтвах, якія ладзіліся на базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прымалі дзевяць каманд установаў адукацыі нашага раёна.
За іспытамі сачыла вопытнае журы на чале з начальнікам групы прызыву ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандрам Зайцавым, у састаў якога таксама ўваходзілі старшыня раённага аддзялення ДТСААФ Дзмітрый Харошка, старшы лейтэнант у запасе Іван Кашко, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава.
Па традыцыі сустрэча пачалася з Дзяржаўнага гімна і ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Юнармейцы прынеслі ўрачыстую клятву, у якой паабяцалі быць вернымі Радзіме, праяўляць мужнасць і стойкасць, паважаць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і быць станоўчым прыкладам для равеснікаў.
Камандам давялося прайсці некалькі іспытаў, кожны з якіх выпрабоўваў розныя навыкі і якасці. Адбыўся агляд строю і песні “Мы – праўнукі Перамогі”, у конкурсе “Да абароны Айчыны гатовы!” удзельнікі спаборнічалі ва ўменні хутка і правільна збіраць і разбіраць аўтамат Калашнікава. Завяршыла праграму іспытаў міні-спартыўная паласа перашкод, якая патрабавала ад школьнікаў загартаванасці і добрай фізічнай падрыхтоўкі.
Па выніках усіх этапаў дыплом за першае месца ў раённым этапе рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” заваявала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Другое месца падзялілі каманды сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, гімназіі № 1 горада Дзятлава і Хвінявіцкай сярэдняй школы, Гзгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Нядзеліна, Круцілавіцкая базавая школа. Трэцяе месца занялі каманды сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук і Дварэцкай сярэдняй школы.
Узнагароды і каштоўныя прызы за зборку-разборку аўтамата Калашнікава ўручыў Дзмітрый Харошка. Граматай за першае месца адзначаны ўдзельнікі каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы, за другое – сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, за трэцяе – гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Пераможца раённага этапу, каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы, атрымала пуцёўку на абласны этап гульні, які адбудзецца ў горадзе Гродне.
Лізавета ЮРГЕЛЬ,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…