Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык падзяліўся меркаваннем да 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
– У красавіку гэтага года споўнілася сорак гадоў з дня чарнобыльскай трагедыі. Мы ўзгадваем і ўшаноўваем подзвігі ліквідатараў, аналізуем, як адна з буйнейшых аварый змяніла лёсы і жыцці людзей. Улічваючы, што на той час у сусветнай практыцы не было вопыту і ведаў пераадольвання наступстваў падобных інцыдэнтаў, наша краіна пераважна самастойна прымала меры па іх ухіленні. Беларусь, як і раней, разлічвала на сябе, хаця прапаноўвалася і выкарыстоўвалася некаторая дапамога іншых краін.
Патрабаваліся аператыўныя рашэнні як аб магчымасцях пражывання на тэрыторыях, закранутых аварыяй, так і па ахове здароўя насельніцтва і абароне навакольнага асяроддзя. Варта зазначыць, што ўсе прынятыя – гэта вынік спакойнай і паслядоўнай палітыкі для мінімізацыі наступстваў.
За чатыры дзесяцігоддзі Беларусь паступова і метадычна аднавіла жыццё ў пацярпелых раёнах, рэабілітавала і адрадзіла іх для далейшага развіцця. Прымаемыя меры былі скіраваны, у першую чаргу, на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей, забеспячэнне бяспекі іх жыццядзейнасці. З гэтай мэтай былі праведзены перасяленне, дэзактывацыя тэрыторый і пахаванне радыяцыйных адходаў, абмежаванне доступу ў зону забруджвання, шырокамаштабны комплекс мер па максімальным зніжэнні доз апраменьвання, спецыяльныя меры ў сельскай і лясной гаспадарках, абмежаванне ўжывання забруджаных прадуктаў харчавання і многае іншае.
Акрамя таго, сёння назапашаны вопыт вывучэння доўгатэрміновага ўплыву радыяцыі на здароўе людзей і экалогію. У цэнтры ўвагі тады і цяпер застаюцца чалавек і ахова яго здароўя ва ўмовах, якія склаліся. Асабліва пільная ўвага нададзена дзецям, іх аздараўленню і нармальнаму развіццю. Пры ўкладанні вялікай колькасці сродкаў у нашай краіне рэалізуецца сістэма мер па сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна ўключае прадастаўленне розных ільгот і кампенсацый.
Прыняты комплекс мерапрыемстваў прынёс чакаемыя вынікі: некаторая частка раней забруджаных тэрыторый паступова вяртаецца да нармальнага функцыянавання і жыццядзейнасці.
Урокі чарнобыльскай трагедыі актуальныя і сёння, а ў будучыні яны прадоўжаць нагадваць нам аб уразлівасці міру і адказнасці за тэхналогіі, якімі валодае чалавек, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…