З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 23 маладыя дзятлаўчаніны папоўнілі рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Урачыстую цырымонію развітання з піянерскімі гальштукамі і ўручэння пасведчанняў членаў ГА “БРСМ” у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі правялі старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
– Сёння для вас адказны этап жыцця, – звярнулася да навучэнцаў Кацярына Хілімончык. – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – вядучае моладзевае аб’яднанне нашай краіны і пераемнік вопыту не менш славутай арганізацыі – Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, якая функцыянавала ў 1918-1991 гадах. Пасля скасавання Савецкага Саюза не стала і аб’яднання. У 1996 годзе быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі, услед яшчэ адна арганізацыя – Беларускі саюз моладзі, а 6 верасня 2002 года ў выніку іх злучэння “нарадзілася” грамадскае аб’яднанне “БРСМ”. Больш за два дзесяцігоддзі адлічвае яно сваю гісторыю, аб’ядноўваючы актыўную і паспяховую беларускую моладзь. Сёння і вы развітаецеся з піянерскім дзяцінствам. Гэты адрэзак жыцця пройдзены дастойна: вы праявілі сябе ў розных напрамках – цімураўскім, валанцёрскім, патрыятычным. Добрыя справы на карысць роднай краіны прадоўжыце ўжо ў саставе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы юнакі і дзяўчаты развіталіся з піянерскім гальштукам і атрымалі ад Кацярыны Хілімончык членскія білеты і салодкія падарункі з сімволікай аб’яднання.
– Прайшло піянерскае дзяцінства, і вы адкрылі новую старонку жыцця, – павіншавала новых членаў моладзевай арганізацыі Ірына Мішчанка. – Жадаю поспехаў, здароўя, а галоўнае, каб над роднай Беларуссю заўжды было чыстае мірнае неба. У добры шлях!
– Ад вас сёння залежыць, якімі будуць маладосць, будучыня і моладзевая арганізацыя. Вашымі добрымі справамі, правільнымі думкамі, памкненнямі і надзеямі будзе выслана дарога ў будучыню. На яшчэ адну ступеньку ў грамадскім жыцці вы сталі вышэй. Будзьце актыўнымі, вясёлымі, добразычлівымі, каб ваша грамадскае жыццё спрыяла асабістаму росту, а з людзьмі складваліся толькі добразычлівыя адносіны. Няхай шлях будзе шчаслівым і светлым, – далучыліся да пажаданняў класныя кіраўнікі навучэнцаў гімназіі № 1 горада Дзятлава Алена Радомская і Жукоўшчынскай базавай школы Людміла Шаркут.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #БРПО #БРСМ
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…