З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, а менавіта ў гэтай сферы на Дзятлаўшчыне працуе большасць студатрадаў, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык накіраваліся ва ўстановы адукацыі раёна, дзе вучацца школьнікі, якія сёлета далучыліся да студатрадаўскага руху.
Моладзевы лідар не толькі выказала маладым актывістам словы шчырай удзячнасці за працу і нераўнадушную жыццёвую пазіцыю, але і перадала ім салодкія сюрпрызы.
Іх атрымалі студатрадаўцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, Казлоўшчынскай, Хвінявіцкай і Дварэцкай сярэдніх школ, Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, гімназіі № 1 горада Дзятлава, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.
– Ушанаванне ўдзельнікаў студатрадаў у нашым раёне ўжо стала добрай традыцыяй, – расказала моладзевы лідар. – Школьнікі старанна працавалі, дапамагалі аграрыям у відавой праполцы і ўборцы ўраджаю. Безумоўна, іх работа заслугоўвае павагі і словаў удзячнасці. Хочацца, каб наша моладзь і надалей заставалася актыўнай, праяўляла цікавасць да справаў, якімі займаюцца бацькі, у тым ліку ў сельскай, лесагаспадарчай, камунальнай сферах, дзе ў раёне па традыцыі функцыянуюць студатрады.
Самыя шчырыя словы падзякі адрасую кіраўнікам і адказным спецыялістам гаспадарак і арганізацый, якія прымаюць на работу навучэнцаў, курыруюць іх дзейнасць на працягу студатрадаўскай змены. Заўсёды падкрэсліваю, што гэта надзвычай вялікая адказнасць – далучаць да справы непаўналетніх работнікаў, тым не менш нам не адмаўляюць і дапамагаюць моладзі ў прафарыентацыі, фарміраванні карысных навыкаў.
Дзякуй за работу, плённае супрацоўніцтва, поспехаў усім, здароўя, шчасця, міру, дабра.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…