У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў.

Дзве каманды спаборнічалі ў розных конкурсах: бегалі, скакалі, збіралі кеглі, кідалі мячы ў карзіну. Асаблівым этапам стала завязванне піянерскага гальштука: гульцы вучыліся рабіць гэта прыгожа і акуратна. Не менш захапляльнай была класічная эстафета, у час якой асабліва адчувалася камандная зладжанасць.

Святочную атмасферу на працягу спартыўных выпрабаванняў ствараў клоўн Кеша, у вобразе якога выступіла старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Яе гумар і падтрымка дапамагалі дзецям зразумець галоўнае: важны не ідэальны вынік, а адзінства і ўзаемадапамога. Мерапрыемства завяршыў яркі флэш-моб: удзельнікі іспытаў пракрычалі свой дэвіз як цвёрдае абяцанне трымацца разам: “Мы каманда, мы сябры, разам сёння пераможам!”.

Максім ШАВЕЛЬ,

карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации