У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху” выхаванцы палатачнага летніка “Родник” сталі ўдзельнікамі яркай і змястоўнай інтэрактыўнай пляцоўкі “У кантакце з часам”.

Правяла сустрэчу старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.
Адпачывальнікі паўдзельнічалі ў “Піянерскім КВІЗе” і адказалі на пытанні аб гісторыі і дасягненнях піянерскага руху, праектах, акцыях і ініцыятывах ГА “БРПА”. Яшчэ больш паглыбіцца ў традыцыі моладзевай грамадскай арганізацыі дапамог майстар-клас па завязванні гальштука, у час якога прысутныя ўспаміналі аб сімволіцы і значэнні гэтага важнага піянерскага атрыбута.

Завяршылася сустрэча на творчай ноце: кожны з дзяцей змайстраваў “самалёцік мары” і запусціў яго як сімвал рэалізацыі запаветнай мэты або жадання.

Пляцоўка дапамагла юным дзятлаўчанам пагрузіцца ў традыцыі піянерыі, адчуць сувязь пакаленняў і натхніцца на новыя дасягненні.
Алена ШВЕЦ,
карэспандэнт раённага моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga