Моладзевыя конкурсы. “Кніга з экрана”: чытай і дзяліся ўражаннямі

Як зацікавіць маладое пакаленне кнігай і прывіць любоў да чытання?

Гэта пытанне ў наш час даволі актуальнае.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прапанаваў правесці конкурс буктрэйлераў “Кніга з экрана”. Буктрэйлер уяўляе сабой кароткі відэаролік, які ў адвольнай мастацкай форме расказвае пра якую-небудзь кнігу. Ён з’яўляецца своеасаблівым анонсам літаратурнага твора ў відэафармаце. Асноўная задача роліка – зацікавіць і заінтрыгаваць чытача, каб і яму захацелася пазнаёміцца з кнігай.

Моладзевы праект адобрыла і падтрымала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Разам з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Міністэрствам інфармацыі арганізатарамі конкурсу выступілі Нацыянальная бібліятэка пры садзейнічанні Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.

Моладзевы конкурс буктрэйлераў “Кніга з экрана” стартаваў 27 студзеня 2020 года. Першы яго этап прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнічаць у ім могуць ролікі катэгорыі “Кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне”. Дасылаць іх у раённы камітэт ГА “БРСМ” моладзь можа да 28 лютага.

Другі конкурсны этап прысвячаецца Году малой радзімы. На раённым узроўні ён будзе праходзіць з 11 мая па 11 чэрвеня 2020 года. Буктрэйлеры можна рыхтаваць у катэгорыі “Сучасная беларуская літаратура”.

Першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык патлумачыла, што да ўдзелу ў конкурсе “Кніга з экрана” запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты, якія з’яўляюцца членамі БРСМ,  ва ўзросце 14 – 31 гадоў. Максімальная колькасць работ ад аднаго ўдзельніка – тры буктрэйлеры, знятыя па трох розных літаратурных творах. Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца па тэлефоне 2-52-63.

Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” чакае вашы заяўкі і яркія творчыя работы. Кожны можа адкрыць у сабе таленавітага сцэнарыста, а галоўнае – уключыцца ў працэс.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

5 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

6 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago