Моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета” сабраў сяброў (+відэа)

Залпы яркіх фарбаў, класная музыка, запальныя танцы і шмат весялосці – усё гэта і шмат чаго іншага чакала гасцей традыцыйнага моладзевага капусніка, які прайшоў у Дзятлаве ў перадапошнюю суботу лета.

Арганізатарам свята выступіў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

У межах акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” ратаўнікі пагулялі з маленькімі і юнымі дзятлаўчанамі ў бяспечныя гульні, з дапамогай пажарнай тэхнікі прадэманстравалі вадзяное шоу.

На гэтым сюрпрызы не закончыліся: малечу чакала сустрэча з добра знаёмымі роставымі лялькамі і самым любімым летнім пачастункам – марозівам.

У час канцэртнай праграмы на раённай паркавай сцэне свае вакальныя і танцавальныя таленты прадэманстравалі юнакі і дзяўчаты з усяго раёна, а таксама прафесійныя артысты. Са святам моладзь Дзятлаўшчыны павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

– Вельмі радуе, што сучаснае маладое пакаленне – яркае, таленавітае, ініцыятыўнае, творчае, праяўляе сябе ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, умее плённа працаваць і ярка адпачываць, – звярнулася яна да прысутных. – Дзякуй вам за актыўную пазіцыю і настойлівасць, з якой вы дасягаеце новых вышыняў. Мы ганарымся вамі і заўжды падтрымаем у самых смелых вашых памкненнях.

Кацярына Уладзіміраўна ўручыла Падзяку раённага камітэта ГА “БРСМ” за валанцёрскую дзейнасць і грамадскую работу Анастасіі Шавель, Анастасіі Маскаль, Валерыі Шалеснай, Кацярыне Горбач.

Спецыяльнымі дыпломамі фестывалю “Тваё лета” былі адзначаны яркія зорачкі раённага алімпу – артысты, якія прымалі ўдзел у шматлікіх культурных мерапрыемствах на працягу гэтага года. Узнагароды ўручыла выконваючая абавязкі дырэктара Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава Марына Лукіянец.

Праграму моладзевага капусніка прадоўжыў “СolorFest” і работа інтэрактыўных пляцовак “Арт-батл”, “Забег паўзункоў”, “Мікрафон, які спявае”, майстар клас па ZUMBA і іншых. Госці мерапрыемства змаглі выпрабаваць свае фізічныя і творчыя даныя, праявіць камандны дух, паўдзельнічаць у конкурсах, атрымаць прызы і дыпломы, якія ўручыла аўтар праекта Ала Чарняўская.

Завяршыўся вулічны капуснік “Тваё лета” спектаклем “Каляровыя сны” ў выкананні ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско.

На працягу ўсяго свята працавалі выставы-продажы народных майстроў раёна, забавы для дзяцей у выглядзе надзіманых горак і скаладрома, прылаўкі з пачастункамі, а таксама фотасушка і «Сцяна прывітання», дзе кожны жадаючы мог пакінуць свой надпіс на памяць.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, Ільі КАВАЛЕНКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 час ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago