З 28 па 30 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб. Cіламі будуць мерацца 9 камандаў.

У якасці ганаровых гасцей на раённы турысцкі злёт былі запрошаны Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, Ядзвіга Гушча, сакратар раённага савета ветэранаў, Галіна Касцюк, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Ігар Кухарэвіч павіншаваў прысутных з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, цёплага надвор’я, перамогаў і абавязкова знайсці новых сяброў. Таксама да ўдзельнікаў турзлёту звярнулася Ядзвіга Гушча. Яна пажадала ўсім добрага адпачынку, поспеху і лёгкіх стартаў. Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда звярнуўся да спартыўных камандаў, сказаў, што самае важнае – адчуваць сяброўскае плячо на паласе перашкодаў і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому.

Права ўзняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе КСУП “Хвінявічы” – пераможцу мінулагодніх спаборніцтваў. Акрамя таго, па дарозе ў Рыбакі гэтая каманда не абмінула абеліск Славы ў Дзятлаве. Яны ўсклалі да падножжа абеліска кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Перад камандамі-ўдзельніцамі выступіла ваенная агітбрыгада. Песні ваенных гадоў мілагучна ліліся над Маўчадкаў. У знак памяці абаронцаў Айчыны ў гады вайны спартыўныя каманды запусцілі паветраныя шары. Для ўсіх жадаючых сфатаграфавацца на памяць на пляцоўцы размешчана фотазона, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Радуе тое, што ўрочышча Рыбакі стала папулярным месцам адпачынку не толькі для жыхароў раёна. Непадалёку ад нашага лагера размясціўся турыстычны летнік “Грацыя” з горада Ліды, удзельнікі якога таксама прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё раённага турзлёту.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Следующая новость

Похожие публикации