Нядаўна ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры сваю новую пастаноўку прэзентавала ўзорная тэатральная студыя «Мелодыя душы». Юныя артысты паказалі мюзікл «Без месца».
Як патлумачыў Іван Каско, кіраўнік тэатральнай студыі, работа над пастаноўкай ішла на працягу чатырох месяцаў. У мюзікле задзейнічаны 32 юныя артысты студыі.
У цэнтры ўвагі новай пастаноўкі — тэма дзіцячага сіроцтва. Наколькі складана быць сіратой распавядаюць героі мюзікла — юныя беспрытульнікі, якія не маюць свайго месца ў жыцці. Выпадкова да іх трапляе прыгожая і дагледжаная дзяўчынка Сафі, якая ведае, што такое бацькоўская любоў і клопат.
У аснове мюзікла — дыялог паміж Сафі і дзецьмі-сіротамі, іх разважанні аб шчасці. Ну, і вядома, па законе жанру, пастаноўка напоўнена музыкай і песнямі, а таксама танцавальнымі нумарамі.
Мюзікл прымушае перагледзець сваё стаўленне да жыцця не толькі гледачоў, але і саміх артыстаў.
З мюзіклам «Без месца» калектыў выступіў ізноў 5 студзеня. Запланавана яго выступленне і на абласным тэатральным фестывалі «Слонімскія цудадзействы».
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…