Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да шэрага інтэрнэт-рэсурсаў.У паведамленні на сайце ведамства гаворыцца: “Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак)”.За распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі – да аднаго.
На падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармрэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы.
Таксама вынесена пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты “Борисовские новости” і ўладальніку borisovnews.by – прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Букас медыя-цэнтр” за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”.