Categories: Падзеі

Мінадукацыі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў

Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2015/2016 навучальным годзе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Юлія Ваніна.

Кошт вучэбных дапаможнікаў для бацькоў дашкольнікаў вар’іруецца ад 5 000 да 5 900 у залежнасці ад праграмы, якую засвойваюць дзеці. За вучэбны дапаможнік Л.С.Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» трэба заплаціць Br5 500, Л.С.Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» (рабочы сшытак) — Br5 200, І.У.Жытко «Матэматычны калейдаскоп» — Br5 600, І.У.Жытко «Матэматычны калейдаскоп» (рабочы сшытак) — Br5 900, Д.М.Дубініна «Свет вакол мяне» — Br5 500, Д.М.Дубініна «Свет вакол мяне» (рабочы сшытак) — Br5 000.

Бацькі вучняў 1-га класа павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі Br48 800 (поўны кошт камплекта — Br97 519), 2-га класа — Br38 000 (Br76 083), 3-га класа — Br57 500 (Br114 983), 4-га класа — Br66 000 (Br132 057), 5-га класа — Br74 100 (Br148 102), 6-га класа — Br67 000 (Br133 985), 7-га класа — Br62 600 (Br125 252), 8-га класа — Br70 000 (Br140 040), 9-га класа — Br80 100 (Br160 295), 10-га класа — Br92 900 (Br185 778), 11-га класа — Br97 900 (Br195 863).

Плата за падручнікі для бацькоў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей дашкольнага або школьнага ўзросту, у адпаведнасці з заканадаўствам зніжана на 50 працэнтаў.

Бясплатнымі будуць падручнікі для бацькоў, дзеці якіх навучаюцца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу. Таксама не павінны плаціць за вучэбную літаратуру бацькі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў інтэграваных класах. Бясплатна падручнікі прадастаўляюцца дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама некаторым іншым катэгорыям грамадзян.

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

17 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

22 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago