Мікалая Гародку павіншавалі з юбілейным днём нараджэння

14 студзеня віншаванні ад кіраўніцтва раёна з юбілейным днём нараджэння прымаў старшыня Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка.

Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў ва ўсіх прафесійных пачынаннях, шчасця і дабрабыту ў адрас Мікалая Віктаравіча прагучалі ад старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэя Садоўскага.

– Пад вашым кіраўніцтвам Дзятлаўскі філіял паспяхова функцыянуе і плённа развіваецца, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Нягледзячы на вялікае поле задач, якое ўключае не толькі гандаль, але і грамадскае харчаванне, прамысловасць, нарыхтоўкі, знашнеэканамічную дзейнасць, калектыву ўдаецца дасягаць пастаўленых мэт. Сёння крытэрыем ацэнкі дзелавых якасцяў кіраўніка ў сферы спажыўкааперацыі з’яўляецца ўменне працаваць ініцыятыўна, дабіваючыся поспехаў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, і вам гэта выдатна ўдаецца. Няхай і надалей вас, як прафесіянала з важкім стажам, вылучаюць мэтанакіраванасць, цярпенне і шчырая праца, поспехаў вам на працоўнай ніве і ва ўласных справах.

– Вашы асабістыя і дзелавыя якасці спрыяюць рэалізацыі многіх складаных задач, – далучыўся да віншаванняў у адрас юбіляра намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Ваш філіял амаль адзіны, хто ахоплівае гандлёвым абслугоўваннем кожнага дзятлаўчаніна нават у самых аддаленых куточках раёна, а з далучэннем Навагрудскага ўчастка клопатаў і абавязкаў па забеспячэнні сацыяльных гарантый для насельніцтва прыбавілася. Штодзённая нялёгкая і адказная праца работнікаў спажыўтаварыства пад вашым кіраўніцтвам уносіць неацэнны ўклад у развіццё абодвух раёнаў і павышэнне якасці жыцця іх насельніцтва. Няхай і надалей яна будзе выніковай і плённай. Нястомнай вам энергіі, паспяховых наватарскіх ідэй і ўдачы на гэтым шляху. З юбілейным днём нараджэння!

У сваю чаргу Мікалай Віктаравіч падзякаваў прысутным за добрыя словы і шчырыя пажаданні, адзначыў, што падтрымка раённага кіраўніцтва заўжды дапамагае спраўляцца з цяжкасцямі і вырашаць няпростыя задачы, якія дыктуе час.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

7 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

10 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

10 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

11 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

12 часов ago