Мікалай Мішчук: “Беларусь даўно стала мне роднай”

Трыццаць другі год у КСУП “Войневічы” працуе вадзіцелем Мікалай Мішчук.

Украінец па нараджэнні, ён прыехаў у Беларусь напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя, застаўся тут жыць і працаваць, шчыра палюбіў нашу краіну, як сваю родную.

Нядаўна Мікалай Феадосьевіч разам з іншымі аграрыямі раёна паспяхова завяршыў сельскагаспадарчы сезон. Але калі камбайны і плугі сталі на доўгатэрміновае захоўванне, то яго верны МАЗ-555 у полі круглы год, за выключэннем працоўнага адпачынку самога вадзіцеля.

– Назіраю жыццё праз кабіну аўтамабіля, – жартуе мужчына і тлумачыць: – Сезон пачынаецца з нарыхтоўкі кармоў, заканчваецца ўборкай кукурузы і агародніны, так што адпачываць асабліва няма калі.

Мікалай Мішчук рады, што плённа папрацаваў на сёлетнім жніве, перавёз больш за тысячу тон збожжа, за што атрымаў прэмію ад гаспадаркі і ўзнагароду на раённых “Дажынках”.

Ён узгадвае тыя часы, калі прыехаў у Беларусь. Справай жыцця выбраў тэхніку і сельскую гаспадарку. Пачынаў працаваць у Івязі, у саўгасе “Раготна”, там сустрэў сваю будучую жонку Аліну Міхайлаўну, якая пасля заканчэння Гродзенскага культасветвучылішча прыехала працаваць па спецыяльнасці на Дзятлаўшчыну. Тут маладыя людзі прыглянуліся адзін аднаму і пайшлі па жыцці адной дарогай.

– Летам пазнаёміліся, а праз паўгода ўзімку ажаніліся, – расказвае суразмоўца. – Так і жывём дагэтуль, не бядуем.

Мікалай Феадосьевіч стаў працаваць у сённяшнім КСУП “Войневічы”, гаспадарка выдзеліла сям’і новы дом у Горцы. Тут ужо больш за трыццаць гадоў Мішчукі жывуць у ладзе ды згодзе. Аліна Міхайлаўна спачатку працавала ў сферы культуры, доўгі час кіравала вядомым на ўвесь раён фальклорным калектывам вёскі Студзераўшчына. Мікалай Феадосьевіч, як і цяпер, быў заняты на сельгасработах, а вольны час прысвячаў сям’і, гаспадарчым клопатам, дзецям. З лёгкай рукі любімай жонкі далучаўся да культуры, нават на гармоніку іграў у час фальклорных мерапрыемстваў.

Сёння Аліна Мішчук працуе разам з мужам у КСУП “Войневічы” на пасадзе дыспетчара. Як ніхто іншы разумее яна няпростую працу хлебароба і заўжды падтрымлівае мужа. А вось дарослыя дачка і сын вырашылі паспрабаваць лёсу ў горадзе: атрымалі вышэйшую адукацыю, уладкаваліся па спецыяльнасці ў Ваўкавыску і Пінску, стварылі ўласныя сем’і. У іх не так часта атрымліваецца наведваць бацькоўскі дом, але гэтыя сустрэчы заўжды цёплыя і душэўныя.

– Ці адчуваеце сябе сваім у Беларусі? – пытаюся на завяршэнні размовы.

– Так, Беларусь даўно стала мне роднай, – заўважае Мікалай Феадосьевіч. – Скажу шчыра: за больш чым тры дзесяцігоддзі не было нават думкі вярнуцца назад.

Мужчына лічыць, што яму пашанцавала ў жыцці: на Дзятлаўшчыне ён набыў свой другі дом, работу, сям’ю, упэўненасць у будучыні дзяцей і ўнукаў – усё тое, што робіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

9 часов ago