Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

27 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда правёў заключны ў гэтым годзе асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме.

Да яго звярнуліся чатыры заяўнікі з пытаннямі  асабістага і грамадскага парадку. Так, прадпрымальніка Дзятлаўшчыны хвалявала пытанне размяшчэння вонкавай рэкламы на тэрыторыі раёна. Матуля, якая выхоўвае дзіця з патрэбамі ў спецыяльнай рэабілітацыі, папрасіла дапамогі ў вырашэнні жыллёвага пытання на час праходжання лячэння. Яна падзякавала дэпутату за работу на карысць людзей і ўручыла яму эскіз, які яны намалявалі разам з дачкой – палац Радзівілаў, які будзе нагадваць яму аб малой радзіме.

Жыхарка аграгарадка Дварэц паскардзілася на несумленных будаўнікоў, якія ўзялі плату, а работы выконваць не спяшаюцца. Прычынай звароту дзятлаўчанкі стала рэалізацыя няякаснага тавару індывідуальнымі прадпрымальнікамі і несумленнае выкананне імі сваіх абавязкаў.

 Дэпутат падзякаваў жыхарам раёна за давер і даў тлумачэнні па зваротах у час прыёму, паабяцаўшы трымаць ход спраў на кантролі.

Міхаіл Орда падвёў вынікі прыёму:

– Найперш хачу павіншаваць землякоў з навагоднімі святамі. Гэты год быў надзвычай спрыяльны для дзятлаўскай зямлі як у эканоміцы, так і ў пытаннях сацыяльнай сферы: агульнымі намаганнямі шмат зроблена, добраўпарадкавана. Ганаруся тым, што раён увайшоў у дзясятку лепшых у Беларусі па ўзроўні ўстойлівага развіцця. Каб далей было яшчэ лепш, трэба працаваць разам. Хацелася б, каб у кожнай сям’і быў дабрабыт і згода, каб усе планы рэалізаваліся, а мары збыліся.

Сённяшні прыём быў, як і заўжды, насычаны. Ён паказаў, з якімі рознымі пытаннямі звяртаюцца да дэпутатаў. Дэпутат – гэта той чалавек, якога людзі выбіраюць, аказваючы давер, і абавязак кожнага народнага абранніка зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы грамадзянам ва ўсіх пытаннях. Раённая ўлада і дэпутацкі корпус эфектыўна ўзаемадзейнічаюць. Уважліва ўнікаем у кожнае пытанне, каб максімальна аператыўна падказаць або знайсці іх вырашэнне.

Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву кіраўніцтва раёна і дэпутацкага корпусу пажаданні людзей былі пачуты, а просьбы аб дапамозе задаволены.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Кастусікі: два пакаленні механізатараў
Што абмяркоўвалі маладыя парламентарыі Гродзеншчыны?
Старт атрымаўся розным

Похожие публикации