Сёлета свой юбілейны дзень нараджэння адзначае наша зямлячка Людміла Саванец – педагог з паўвекавым стажам, якая ўсё яшчэ ў прафесійным страі.

Кожны дзень Людміла Васільеўна пераступае парог Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, каб вучыць дзяцей разумнаму, добраму, вечнаму.

Яна не толькі мудрая настаўніца, але і цікавы субяседнік, таму з задавальненнем падзялілася з землякамі гісторыяй свайго жыцця.

– Людміла Васільеўна, ваш прафесійны стаж пачаўся з 1972 года. Што стала матывам да выбару прафесіі?

– Настаўнікаў у сям’і Зенавых, дзе я нарадзілася, не было, але я яшчэ ў 10 класе цвёрда вырашыла, што стану настаўніцай матэматыкі. Па-першае, гэта было прэстыжна на той час, па-другое, любоў да прадмета мне прывіла Лідзія Лявонцьеўна Хомчык – мая любімая настаўніца.

– Пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута вы працавалі ў розных установах адукацыі. Дзе больш за ўсё падабалася?

– Працаваць люблю: сёлета спаўняецца 50 гадоў майго педагагічнага стажу. Пачынала ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, дзе добрым дарадчыкам, мудрым кіраўніком была заслужаная настаўніца Беларусі Соф’я Канстанцінаўна Радзевіч. Затым былі Казлоўшчынскае ПТВ, школа рабочай моладзі. Калі сям’я пераехала жыць у Дзятлава, мяне запрасілі працаваць у раённы аддзел адукацыі інспектарам, курыравала усенавуч і дакладныя дысцыпліны. Аддзел тады ўзначальваў мудры педагог і цудоўны чалавек Уладзімір Антонавіч Гаўрон. На пасадзе інспектара я адпрацавала 24 гады, у 2007 годзе была ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”.

Цяпер працую ў Раклевічах настаўніцай матэматыкі, стараюся ісці ў нагу з часам: “сябрую” з новымі тэхналогіямі і актыўна іх выкарыстоўваю. Увогуле, працаваць мне заўсёды было камфортна, бо лёс зводзіў з добрымі людзьмі і сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.

– Вы пачынальніца настаўніцкай дынастыі?

– Амаль што так: двое з траіх маіх дзяцей атрымалі педагагічную адукацыю, настаўніцкія прафесіі абралі дзве мае нявесткі. Цяпер адзін з сыноў працуе дзяржаўным служачым, дачка і нявесткі – ва ўстановах адукацыі Гродна і Ашмян.

– А шасцёра ўнукаў?

– Яны ў мяне цудоўныя, я іх вельмі люблю. Трое старэйшых атрымалі і атрымліваюць больш прэстыжныя на сёння прафесіі, чым настаўніцкая. Спадзяюся, што хто-небудзь з малодшых мяне падтрымае і прадоўжыць педагагічную дынастыю.

– Ці шмат у вас сяброў?

– У гэтым сэнсе мне пашанцавала. Што б я без іх рабіла? І ў горы, і ў радасці яны побач – надзейныя сябры і добразычлівыя суседзі. Дзякуй ім за падтрымку.

– Чым любіце займацца ў вольны час?

– Яго ў мяне не так і шмат. Калі выдаецца, люблю глядзець інтэлектуальныя і спартыўныя перадачы, разгадваць сканворды, рашаць матэматычныя задачы, не супраць зайсці ў сацыяльную сетку “Аднакласнікі”, а калі збіраемся разам, люблю гатаваць смачныя стравы.

Жанна ЖЫХ ад імя прафсаюзнай арганізацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

8 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago