Летняе аздараўленне школьнікаў.
Зусім нядаўна гасцінна сустракаў вучняў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы Кашалеўскі дзіцячы сад-базавая школа Навагрудскага раёна. Цікавыя творчыя справы па краязнаўчым, спартыўным, экалагічным накірунках, якія праходзілі на працягу ўсяго дня, яшчэ больш з’ядналі калектывы дзвюх школ.
І вось 14 чэрвеня дырэктар, настаўнікі, вучні Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы прыехалі ў нашу установу адукацыі. Прагучалі словы прывітання, і нашы дзеці сустрэлі гасцей флэш-мобам “Мая малая радзіма”, далей іх чакала цікавая экскурсія ў музейны пакой. Творчая сустрэча прадоўжылася ў Раклевіцкім доме культуры змястоўнай танцавальна-забаўляльнай і конкурснай праграмай “PROБеларусь”. На розных яе этапах лідарам была то адна, то другая каманда. Конкурсы “Эрудыт”, “Угадай мелодыю”, “Пазнай гістарычнага дзеяча”, “Помнікі гісторыі і культуры”, “Жывое слова”, “Творчая мазаіка” дазволілі дзецям праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці і рэалізаваць творчы патэнцыял. Праграма захапіла не толькі вучняў, але і ўсіх дарослых. Запомніліся музычныя паўзы, тэатр-экспромт, танцавальная праграма. Па рашэнні журы самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі.
Наступным этапам сустрэчы сталі спартыўныя спаборніцтвы. Асаблівы інтарэс выклікаў футбольны матч паміж камандамі дзвюх школ. Час праляцеў, і аздараўленчаму летніку “Галактыка” прыйшлося пакінуць наш летнік “Сузор’е адкрыццяў”. Новая сутрэча адбудзецца хутка.
Марына Сербін,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Читайте также:
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
View Comments
Интересная встреча.