Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым становяцца сферай адказнасці родных людзей.
Тыя, хто хоць аднойчы браў на сябе клопат па пахаванні блізкіх, ведае гэту працэдуру: заключаецца дагавор паміж жылкамунгасам і заяўнікам аб выдзяленні ўчастка для магілы, за ўтрыманне якога апошні бярэ на сябе адказнасць. Аднак час ідзе, дамоўленасці сціраюцца ў памяці, і калі адны прадаўжаюць адказна ставіцца да догляду магіл сваякоў, другія добра калі на Радуніцу наведаюць. У выніку на тэрыторыі могілак вырастаюць дрэвы, быльнік, інвазіўныя расліны (напрыклад, у Дзятлаве залатарнік “аблюбаваў” мясцовыя могілкі), якія не толькі псуюць агульны выгляд, але і наносяць шкоду. Асобныя грамадзяне толькі паціскаюць плячыма: “Не мая трава, не мая справа”, іншыя – б’юць ва ўсе званы, каб адказныя, па іх меркаванні, службы найхутчэй навялі парадак. Чый усё ж абавязак падтрымліваць чысціню на могілках, расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:
– Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пахаванні і пахавальнай справе” і Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання, абавязкі па навядзенні парадку на могілках строга падзелены. На балансе Дзятлаўскага РУП ЖКГ знаходзіцца 110 могілак па ўсім раёне. Мы адказваем за агульныя зоны і інфраструктуру, а грамадзяне – за магілы сваіх сваякоў. Гэта значыць, наша адказнасць – месцы агульнага карыстання: прыбіранне галоўных праездаў, цэнтральных пешаходных дарожак, кветнікаў і газонаў, устаноўка смеццевых кантэйнераў), арганізацыя пляцовак для часовага захоўвання і рэгулярны вываз смецця, утрыманне і рамонт агульнай агароджы могілак, уязных варот. Людзі павінны прыбіраць пустазелле, траву, апалую лістоту і старыя вянкі непасрэдна ў сярэдзіне агароджы, на самой магіле. Расчыстка і ўборка травы ў вузкіх праходах паміж суседнімі магільнымі ўчасткамі – таксама поле адказнасці сваякоў. Помнікі, крыжы, індывідуальныя агароджы – гэта прыватная ўласнасць, і работнікі камунальных службаў не маюць права ў яе ўмешвацца. Грамадзяне таксама абавязаны выносіць сабранае смецце да кантэйнераў, а не кідаць яго каля суседніх магіл. Высаджваць самавольна дрэвы на ўчастках забаронена, а пасадку кустоў трэба абавязкова ўзгадняць з адміністрацыяй. Дрэвы ўнутры агароджы выдаляюцца за кошт сваякоў пахаваных і абавязкова па ўзгадненні з адміністрацыяй жылкамунгаса, на агульнай тэрыторыі – за кошт балансаўтрымальніка ў парадку чарговасці.
Усім нам трэба быць законапаслухмянымі, але не менш важна жыць сумленна, шанаваць свой род – тых, каго ўжо няма з намі, рабіць гэта не толькі ў памінальны дзень.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з архіва
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
Поставка зерна по госзаказу в Беларуси выполнена на 94%. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе…