Мастацтва жыць, або Як заўважыць крызіс у дзіцяці?

Самае важнае для кожнага з бацькоў – жыццё іх дзяцей. Складаныя сітуацыі і падзеі, якія балюча перажываюць непаўналетнія, вымушаюць іх рэзка пераацэньваць сваё стаўленне да жыцця, нярэдка выклікаюць пачуццё бессэнсоўнасці далейшага існавання.

Для папярэджання крызісных станаў, захавання і ўмацавання псіхічнага здароўя дзяцей ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны з 10 сакавіка па 10 красавіка праходзіць прафілактычны месячнік.

Больш падрабязна на праблеме спынілася дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Ляўкевіч:

– Крызіс – гэта асаблівы стан псіхічна здаровага чалавека, калі ўплыў жыццёвых абставінаў на яго ўзрастае, а задавальняючага рашэння актуальных і значных супярэчнасцяў не знаходзіцца. Дзіця ж у перыяды крызісу перажывае бездапаможнасць, безнадзейнасць, адчай, засяроджваецца на псіхатраўмуючай сітуацыі, песімістычна ацэньвае сябе і будучыя перспектывы. Непаўналетнія ў крызісным стане маюць вялікую рызыку суіцыду і суіцыдальных спробаў. Большасць людзей папярэджваюць акружэнне аб сваім намеры ў той ці іншай форме, а дзеці ўвогуле не ўмеюць утойваць сваіх планаў, таму адгаворкі наконт “ніхто не мог і падумаць” сведчаць толькі аб тым, што навакольныя не зразумелі сігналаў.

Дзіця можа прама гаварыць аб суіцыдзе або разважаць аб бессэнсоўнасці жыцця, што без яго ў гэтым свеце будзе толькі лепш. Насцярожыць павінны фразы “ўсё надакучыла”, “ненавіджу ўсіх і сябе”, “калі ўсё гэта скончыцца”, “так жыць немагчыма”, а таксама разважанні аб пахаванні або пытанне, што б ты рабіў, калі б мяне не стала? Трывожнымі сігналамі з’яўляюцца і спробы раздаць даўгі, свае рэчы, асабліва са словамі, што яны больш не патрэбныя, памірыцца з ворагамі.

Для прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў у непаўналетніх бацькам неабходна прытрымлівацца важных правілаў. Заўжды знаходзьце час выслухаць і адкрыта абмяркоўваць сямейныя і асабістыя праблемы дзяцей. Наладзьце цёплы эмацыйны кантакт, пастаянна нагадвайце, што вы любіце дзіця і яно важнае для вас.

Дапамагайце сваім дзецям ставіць рэальныя жыццёвыя мэты і ісці да іх. Шукайце канструктыўныя выхады з сітуацый. Будуйце сумесныя планы на будучыню. Не абясцэньвайце перажыванняў непаўналетніх:“няма чаго хвалявацца”, “гэта глупства”, бо страціце іх давер. Аказвайце эмацыйную падтрымку: выслухайце, абдыміце, будзьце шчырымі і адкрытымі, дзяліцеся сваімі пачуццямі і перажываннямі. Не забывайце заслужана хваліць сыноў і дачок – гэта паспрыяе іх здаровай самаацэнцы.

Выхаванне дзяцей – складаная і адказная задача, здараюцца сітуацыі, калі дарослым няпроста самастойна разабрацца з праблемамі. Калі спатрэбіцца прафесійная дапамога ці кансультацыя, можна звяртацца на тэлефон даверу 6-02-95 ці прыйсці ў сацыяльна-педагагічны цэнтр па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кутузава, 3.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago