Жыхарам і гасцям раёна
Адной з эфектыўных прафілактычных мераў крадзяжоў ровараў з’яўляецца іх маркіроўка, якая ажыццяўляецца ТАА “Тэхналітэкс”. У Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ёсць база даных прамаркіраванай ТАА “Тэхналітэкс” маёмасці. Яе выкарыстоўваюць з мэтай выяўлення выкрадзенага. Кошт маркіроўкі ровараў цяпер складае 40 рублёў.
Маркіроўкай ровараў займаюцца наступныя магазіны ТАА “Тэхналітэкс”:
г. Гродна, вул. Азёрская шаша, д. 14, магазін “Хорс-Мотарс” №41, тэл. +375336606991;
г. Ліда, вул. Труханава (міні-рынак “Прывакзальны”), павільён №9, магазін “Хорс-Мотарс” №14, тэл. +375336606993;
г. Слонім (рынак “Косаўскі”), павільён №37, магазін “Хорс-Мотарс” №5, тэл. +375336693805.
Р. ЛАЎРЭНЦЬЕЎ,
оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку