Святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Беларусі пачаліся з ранішніх богаслужэнняў ва ўсіх храмах, касцёлах, мячэцях. У Дзятлаве ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай вернікі ўзнеслі свае шчырыя малітвы ў памяць аб вызваленні нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў усім, хто сабраўся ў гэты дзень у касцёле, за сумесную малітву за Беларусь, адзначыў, што цана Вялікай Перамогі вялікая, як і цана тых мірных гадоў, у якіх мы жывём. Павіншаваў дзятлаўчан са святам і выказаў упэўненасць, што мірнае неба над нашай краінай будзе заўжды.

Святлана Грышына

Фота Святланы Грышынай, Ксеніі Міклаш

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Итоги четвертого игрового дня по мини-футболу
Лета – час адпачынку і новых уражанняў
На пляже можно жарить шашлык?

Похожие публикации